Спяшайцеся прачытаць у «Ляхавіцкім весніку» ад 9 чэрвеня 2018 года

У «Ляхавіцкім весніку» ад 9 чэрвеня 2018 года

  • Адкрытым тэкстам «Белагра-2018»Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «Белагра-2018» праходзіць 5-10 чэрвеня ў гандлёва-лагістычным цэнтры «Глобус Парк» у аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна. Удзел у выстаўцы прынялі 536 кампаній з 28 краін, сярод якіх Аўстрыя, Вялікабрытанія, Германія, Данія, Іспанія, Італія, Польшча, Расія, ЗША, Украіна, Фінляндыя і іншыя.
  • А шарык ляціць… … Вальс выпускнікоў –  класіка жанру. Вальс выпускнікоў – той масток, які назаўсёды злучае дзяцінства і дарослае жыццё. І для рамантыка, і для прагматыка ён тое, што заўсёды будзе ўзвышаць над буднямі. І дзе б ні апынуўся па волі лёсу чалавек, у памяці шматкроп’ем паміж дзвюма іпастасямі –  ты школьнік і ты самастойная асоба – гэты дарагі сэрцу сюжэт. Ён прыпісаны да бацькоўскага дому, да часу, у якім тата і мама маладыя, а ты ў дзіцячых ваганнях стаць касманаўтам або цырульнікам, з абсалютным даверам да сваёй першай настаўніцы і абсалютна шчыры ў старшакласным дыспуце пра сэнс жыцця, робіш крок у гэта самае жыццё з вызначэннем «дарослае»…
  • Пра што пісала раёнка: гартаем старонкі гісторыі.  «Совецкі патрыёт» ад 18.06. 1946 года
  • Служба дні і ночы. Што хвалюе землякоў: кампетэнтныя адказы на пытанні, якія паступілі ад іх на прамую лінію «ЛВ»
  • Медыцына па «лакальцы». У мінулы аўторак адбылося афіцыйнае адкрыццё і запуск работы лакальнай вылічальнай сеткі ў Ляхавіцкай паліклініцы. Гэта першы і, між іншым, выніковы крок да камп’ютарызацыі і інфарматызацыі райбальніцы, што дае магчымасць аказваць медпаслугі насельніцтву ў электронным выглядзе. Але пра ўсё па парадку…
  • І шмат яшчэ цікавай інфармацыі чытайце ў свежым нумары раёнкі. У кастрычніку газета адзначае  75-гадовы юбілей. Дасылайце свае гісторыі дружбы з імянінніцай. Будзем вельмі рады пачытаць і расказаць пра гэта землякам.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *