Самы сонечны дзень

Залаты кастрычнік. І не толькі ад жоўтага ўбрання дрэў, але і ад самага сонечнага свята – Дня маці, які традыцыйна адзначаецца 14 кастрычніка.
У мінулую пятніцу ў ГДК у цэнтры ўвагі былі самыя добрыя, ласкавыя, любячыя і любімыя – мамы, мамачкі, матулі. Тут адбылося раённае свята «Святло мацярынскай любві».
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Леанід Калбаса шчыра жадаў усім зямлячкам здароўя, радасці, дабра і натхнення. Самыя цёплыя віншаванні адрасавалі мамам вучні з гарадскіх школ. Па-сямейнаму шчаслівая атмасфера панавала ў зале падчас канцэртнай праграмы, калі шчымліва і пяшчотна гучалі песні і вершы. Свята атрымалася душэўным, а цёплы восеньскі дзень стаў яшчэ святлейшым ад шчырай радасці жанчын, якім яно прысвечана.
У фае ГДК экспанаваліся выставы выхаванцаў цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў. Праведзены майстар-клас ад цырульніка. Актывісты БРСМ арганізавалі акцыю «Падарунак мілай маме», а выратавальнікі разам з валанцёрамі правялі чарговы этап прафілактычнага мерапрыемства «Моладзь за бяспеку».
Галіна ЗАРЭЧНАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *