Зробім лес чыстым

Сёння ў Беларусі праходзіць акцыя «Чысты лес». Прыгожай і карыснай традыцыі, што з’явілася па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі, ужо дзевяць гадоў. Асноўная яе мэта – выхаванне беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны – лесу.
Міністэрства лясной гаспадаркі заклікае ўсіх неабыякавых жыхароў нашай краіны аб’яднаць намаганні і ўнесці свой уклад у навядзенне парадку і добраўпарадкаваць прылеглую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю ляснога фонду.
Стаць удзельнікам акцыі зможа кожны жадаючы. Такой магчымасцю за гэтыя гады ў краіне скарысталіся дзясяткі тысяч добраахвотнікаў. Мерапрыемства актыўна падтрымліваюць мясцовыя органы ўлады, дзяржаўныя грамадскія і камерцыйныя арганізацыі, школы і іншыя ўстановы. Летась у нашым раёне ў акцыі «Чысты лес» прынялі ўдзел больш за 250 землякоў. У першую чаргу гэта самі работнікі лясной гаспадаркі, вучні школ і арганізацыі раёна. На працягу дня добраахвотнікі не толькі прыбіралі лес ад смецця і захламленасці, але і добраўпарадкавалі месцы адпачынку, рыхтавалі дэндрапаркі да зімоўкі. Дзякуючы агульным намаганням, за час акцыі з нашых лясоў было вывезена амаль 8 кубаметраў смецця, ліквідаваны 4 звалкі, ачышчана больш за 7 гектараў лесу.
Толькі агульнымі намаганнямі можна зрабіць нашы лясы больш чыстымі і прыгожымі.
Міхаіл СВІСТУН,
дырэктар ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас».

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *