Канікулы без агню і дыму

Акцыя пад такой назвай прайшла напрыканцы чацвёртай змены ў аздараўленчым лагеры «Чайка». Яе арганізавалі райаддзел па надзвычайных сітуацыях і актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. Рабятам не толькі яшчэ раз нагадалі меры пажарнай бяспекі, але і прадэманстравалі пажарную тэхніку, правялі конкурсы, за перамогу ў якіх хлопчыкі і дзяўчынкі атрымлівалі прызы.
А 19 жніўня РАНС, БРСМ і валанцёры Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных правялі на рыначнай плошчы райцэнтра акцыю «У цэнтры ўвагі — дзеці», прымеркаваную да пачатку новага навучальнага года. Хлопчыкам і дзяўчынкам расказвалі пра тое, што агонь можа быць небяспечным, а дарослым нагадвалі: не варта пакідаць маленькіх дзяцей без нагляду нават на кароткі час. Канешне, размова ішла і пра тое, што дарослыя ўласным прыкладам павінны вучыць рабят правілам пажарнай бяспекі.
Сёлета на Ляхавіччыне зарэгістраваны пажар з-за дзіцячага свавольства з агнём. З пачатку года ў краіне ў агні загінулі 13 дзяцей…
Андрэй МАНЧУК,
інспектар РАНС

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *