Чакаецца бэбі-бум. Патысонавы

Выкарыстана ілюстрацыя

Вытворчасць мясцовага кансервавага завода рыхтуе сюрпрыз для спажыўцоў сваёй прадукцыі.
Пад гэты сюрпрыз адведзена на падсобнай гаспадарцы 50 сотак, на яікх вырошчваюцца патысоны. Да назвы гэтага віду агародніны тут далучаюць удакладненне – «бэбі», што азначае ў даным выпадку маленькі, карнішонавы памер.
Дырэктар прадпрыемства Аляксандр Вашчук расказвае, што ўраджай «сюрпрызнага» паўгектара плануюць закансерваваць у літровыя слоікі пад закрутку ў двух варыянтах: выключна патысоны і патысоны з агуркамі. Вытворцы мяркуюць, што новая прапанова прыйдзецца па густу аматарам ляхавіцкіх кансерваў.
А яшчэ тут задумалі аднавіць лінію па вытворчасці леча. Чаму б не, калі ёсць распрацаваныя і апрабаваныя і рэжымы, і рэцэптура?!
Выгада ад расшырэння вытворчасці і асартыменту на карысць і прадпрыемству, і спажыўцам прадукцыі. Вітаміннай, смачнай, зробленай з любоўю і з клопатам пра кашалёк пакупнікоў: тут многае робіцца для таго, каб цэны на ляхавцікія кансервы не кусаліся.
Вольга СВЯТЛОВА.