Рэкордны ўлоў. У Ляхавіцкім раёне злавілі 14-кілаграмовага шчупака

Як вам рыбка? Гэты шчупак “нагуляў” 14 кілаграмаў, пакуль у мінулую нядзелю не трапіў на кручок Сяргея Бацкалевіча. Рыбалка вялася на вадасховішчы “Мінічы”, з выкарыстаннем спінінга. У якасці нажыўкі Сяргей выкарыстоўваў адмысловую сіліконавую прынаду-імітацыю.

Удачлівы рабалоў расказаў, што змагацца з рачным драпежнікам давялося мінут дваццаць. За гэты час атрымоўвалася некалькі разоў падвесці шчупака да самага борта лодкі, але з-за адсутнасці падхватніка падняць ўсё ніяк не выпадала. Толькі чацвёртая ці можа, нават, пятая спроба аказалася паспяховай. – Дзякуй сябру, разам з якім знаходзіліся ў лодцы. Калі б змагацца з рыбінай давялося аднаму, то не ведаю, чым бы ўсё і завяршылася, – гаворыць зямляк. Так, Сяргей Бацкалевіч наш зямляк – ураджэнец Ляхавіцкага раёна. І хоць ужо дастаткова працяглы час з’яўляецца сталічным жыхаром, малую радзіму наведвае вельмі часта. Як правіла, ні адзін з такіх прыездаў не абыходзіцца без рыбалкі. – Гэта мая “хвароба” – сваё хобі ён характарызуе вобразна, з намёкам на фанатычную адданасць занятку.

І гэта толькі працяг гісторыі, а яе пачатак датаваны днём раней. У мінулую суботу тым жа спосабам Сяргей здабыў яшчэ аднаго гіганта – шчупака, вагой 12 з паловай кілаграмаў. “Клёвым” аказалася ўсё той жа вадаём, якому так і хочацца даць вызначэнне рыбасховішча “Мінічы”.

Іван КАВАЛЕНКА.

Фото з архіва Сяргея БАЦКАЛЕВІЧА.