Па слядах ляхавіцкіх рыцараў. Рыцары з «Кантон Цюрыха» прывезлі ўзнагароды з рэспубліканскіх спаборніцтваў

Калі вам здаецца, што час рыцарскіх баталій застаўся далёка ў мінулым, то ўдзельнікі клуба гістарычнай рэканструкцыі «Кантон Цюрых» з Ураджайнінскага СДК даказваюць адваротнае.

Праўда, цяпер відовішчныя паядынкі праходзяць не за сэрца прыгожай дамы, а выключна як спартыўныя спаборніцтвы.

16 лютага рыцары з «Кантон Цюрыха» прынялі ўдзел у адборачных спаборніцтвах у зборную Рэспублікі Беларусь па сучасным мечавым баі, які праходзіў у Мінску.

Скарбонка клуба зноў папоўнілася ўзнагародамі. У трыятлоне ў вагавай катэгорыі да 85 кілаграмаў другое месца ў Нікадзіма Сушко, у вагавай катэгорыі звыш 95 кілаграмаў першым стаў Яўгеній Аніскевіч.
Вызначыліся і дзяўчаты. У жаночай намінацыі другое месца ў Марыі Аніскевіч.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фото из архива Клубной системы г. Ляховичи.