За актуальны малюнак – прыз

Пра вынікі сёлетняга традыцыйнага конкурсу дзіцячай творчасці “ЛВ” пісаў у сакавіку. У першы дзень красавіка ў цэнтры пазашкольнай работы ўзнагароджвалі пераможцаў раённага агляду-конкурсу “Выратавальнікі вачамі дзяцей”.
Свае малюнкі, плакаты, разнастайныя вырабы з прыроднага матэрыялу прадставілі рабяты з амаль усіх школ і пазашкольных устаноў. Падарункі, падрыхтаваныя аддзелам па справах моладзі райвыканкама, райкамам ГА БРСМ, раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, пераможцам і прызёрам са словамі віншавання ўручыў начальнік РАНС Валерый Равінскі. Ён выказаў спадзяванне, што і ў далейшым падлеткі будуць прымаць актыўны ўдзел у традыцыйным конкурсе, які не толькі развівае творчыя і мастацкія здольнасці, але і дапамагае ў вывучэнні правіл пажарнай бяспекі і асноў бяспекі жыццядзейнасці, садзейнічае папулярызацыі прафесіі пажарнага-выратавальніка.
Барыс АМЯЛЬЯНЕЦ, інспектар РАНС.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *