Ляхавіцкі дзяржаўны аграрны каледж. Поле доследнае, ураджайнае

На вучэбнай ферме «Каменка».

ЛДАК – установа адметная. Акрамя таго, што тут навучаюць сельскагаспадарчым спецыяльнасцям, яшчэ вядуць уласную гаспадарку. Каледж мае свой вучгас: жывёлагадоўчую ферму, сад, пладова-ягадны гадавальнік, пчальнік, доследныя палі.

Не першы ўборачны сезон экіпаж у складзе Сяргея Вашчылкі і Максіма Бортніка з раніцы да позняга вечара шчыраваў на каледжскіх палетках. Са 105 гектараў на КЗС -1218 намалацілі 674 тоны. Сёлета ўраджайнасць збожжавых у ЛДАКу дасягнула 63 цэнтнераў з гектара, што амаль на 20 цэнтнераў перавысіла мінулагоднюю. Наогул жа, улічваючы дапамогу гаспадаркам раёна, на рахунку экіпажа каля 1470 тон збожжа.

– Элітнае насенне, што своечасова трапіла ў зямлю, унясенне арганічных і мінеральных удабрэнняў і выкананне іншых тэхналагічных працэсаў дазволілі атрымаць такі выдатны вынік, – адзначае кіраўнік вытворчай практыкі каледжа Галіна Пянткоўская. Сакрэт поспеху і ва ўкараненні высокаэфектыўных тэхналогій. Ганарацца каляджане і небывалым сёлетнім ”ураджаем” мёду – з 20 вулляў выкачалі яго 320 кілаграмаў.  Належным чынам арганізавана і работа “зялёнага канвеера”– недахопу кармоў у тутэйшых рагуль зімой не будзе.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *