“Кадры” вырашаюць усё

19 гадоў назад як прызнанне заслуг юрыдычных кадраў і работнікаў юрыдычнай спецыяльнасці ў беларускім календары з’явілася новае прафесійнае свята – Дзень юрыста. Яно адзначаецца ў першую нядзелю снежня і аб’ядноўвае прадстаўнікоў розных прафесій і сфер дзейнасці – работнікаў судоў і пракуратуры, следчых, натарыусаў і адвакатаў, спецыялістаў кадравых службаў, юрысконсультаў і многіх іншых – усіх, хто стаіць на варце закона і права.
Як ужо згадвалася, сярод тых, хто заўтра будзе прымаць віншаванні са святочнай нагоды, – традыцыйна і кадравікі. Іх прафесія мае важкі юрыдычны складнік і вызначаецца выключнай абавязковасцю, дакладнасцю, уважлівасцю і кампетэнтнасцю ў самым шырокім коле пытанняў. Ад прафесіяналізму работнікаў кадравай службы, па вялікім рахунку, залежыць вельмі і вельмі многае: ад псіхалагічнай атмасферы ў калектыве да вытворчых поспехаў.
З гэтым згодны і ў СВК “Жарабковічы”.  Сёлета інспектару аддзела кадраў гэтай гаспадаркі Ірыне Жук (на здымку) прысвоена ў раёне ганаровае званне “Лепшы па прафесіі”. Зразумела, не выпадкова: за два дзесяцігоддзі работы ў сельгаспрадпрыемстве Ірына Станіславаўна зарэкамендавала сябе сапраўдным прафесіяналам сваёй справы. Не толькі выдатна валодае заканадаўчай базай, асвоіла ўсе тонкасці і нюансы   няпростай кадравай работы, яшчэ і практычна ўсе свае кадры (а іх у “Жарабковічах” больш за 600) ведае не толькі па дакументах, але, што называецца, і ў твар.

Святлана БЕЛЬМАЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

One thought on ““Кадры” вырашаюць усё

  • 08/12/2016 в 06:37
    Permalink

    Ирина Станиславовна Жук — внимательный и компетентный работник.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *