Дыялог зацікаўленых

Урачыста, па-дзелавому і плённа 16 чэрвеня ў Брэсце прайшла справаздачна-выбарная канферэнцыя абласной арганізацыі РГА “Белая Русь”, на якой прысутнічала і дэлегацыя з нашага раёна. Да ўдзельнікаў канферэнцыі звярнуўся старшыня аблвыканкама Анатолій Ліс. Старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання   “Белая Русь” Аляксандр Радзькоў  акрэсліў прыярытэты і накірункі  дзейнасці аб’яднання.  Сярод першачарговых задач і планаў  – удзел членаў “Белай Русі” ў правядзенні маючых адбыцца выбарах  у мясцовыя Саветы дэпутатаў, прамая сувязь з насельніцтвам, падтрымка адоранай моладзі і многія іншыя,  – падзяліўся ўражаннямі ад  сустрэчы старшыня Ляхавіцкай  раённай арганізацыі Леанід Калбаса.
Дарэчы, Леанід Іосіфавіч выбраны членам савета Брэсцкай абласной арганізацыі “Белая Русь”, а таксама дэлегатам рэспубліканскага з’езда, які адбудзецца ў кастрычніку.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *