Погода не застала коммунальную службу Ляховичей врасплох /фото/

Камунальнікі ў поўнай «баявой».

На календары снежань. І прырода не падманула чаканняў людзей — снег выпаў у тэрмін — зіма прыйшла. Усё вакол апранула белае адзенне, дзятва спяшаецца пагуляць у снежкі, пакатацца на санках, лыжах, каньках. Але калі для адных снежнае покрыва — радасць, то для іншых — дадатковыя клопаты і турботы.
Як паведаміў дырэктар КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» Аляксандр Мядзвецкі, надвор’е не застала камунальную службу знянацку. Ужо з першых снежных дзён уборка дарог пачынаецца з 4 гадзін раніцы. Уся снегаўборачная тэхніка ў спраўным стане: задзейнічаны цяжкавагавы Амкадор, 2 МТЗ з адваламі для ўборкі праезнай часткі, тратуараў, трактар з пескараскідвальнікам. Вуліцы ачышчаны, працягваюцца работы па добраўпарадкаванні дваровых тэрыторый.
Між іншым, у зімовых умовах бяспека дарожнага руху шмат у чым залежыць ад стану праезнай часткі дарогі.
— Мы сутыкнуліся з сітуацыяй, калі немагчыма якасна расчысціць тэрыторыю з-за пакінутых ў недазволеных месцах машын, — адзначае Аляксандр Мядзвецкі. — Гэта датычыць, у першую чаргу, вуліц Южакова, Кальцавой. Напрыклад, на вуліцы Кальцавой фура кінута на праезнай частцы.
Вялікая просьба да ўладальнікаў транспартных сродкаў: не пакідайце машыны на дарозе, насупраць пад’ездаў — гэта стварае небяспеку і цяжкасці пры правядзенні ўборачных работ.

Няправільна прыпаркаваныя аўтамабілі ствараюць нязручнасць пры ўборцы снегу.

Па словах начальніка Ляхавіцкага ДРБУ-200 Сяргея Лаптановіча, дарожная служба таксама працуе ў штатным рэжыме. Сістэма адпрацавана гадамі: арганізавана кругласутачнае дзяжурства супрацоўніка, які сочыць за сітуацыяй, свая метэастанцыя, зводкі з Брэста. Гэта дазваляе кантраляваць сітуацыю і ў любы момант выехаць на месца. На дарогу пакуль выйшлі 4 адзінкі тэхнікі. Рэгулярна пасыпаецца праезная частка пясчана-саляной сумессю, якой, дарэчы, нарыхтавана ў дастатковай колькасці. Адпрацоўваюцца маршруты руху аўтобусаў, малакавозаў, расчышчаюцца аўтобусныя прыпынкі. Як расказаў Сяргей Лаптановіч, набыты новы пескараскідвальнік, яшчэ адзін будзе дастаўлены на наступным тыдні — з заводам ужо заключаны дагавор. Дадаткова для ачысткі дарог набыты 2 адвалы снегаачышчальнікаў для МАЗа. Яны прызначаны для ачышчэння і пасыпкі ў комплексе. Выхадныя дні будуць для дарожнікаў своеасаблівым экзаменам на гатоўнасць.
Снегапад стварыў экстрэмальныя ўмовы для дарожнага руху. Як паведаміў старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Мікалай Дылеўскі, за адзін дзень 5 снежня адбылося 4 ДТЗ з механічнымі пашкоджаннямі аўтамабіляў, людзі ў іх не пацярпелі. У 2 ДТЗ вадзіцелі не справіліся з кіраваннем. У адным выпадку машына з’ехала ў кювет і перакулілася, а ў Падлессі вадзіцель урэзаўся ў плот.
У гэты ж дзень у райцэнтры па вуліцы Каліноўскага неўстаноўлены кіроўца пашкодзіў агароджу. З места ДТЗ з’ехаў. Сёння праводзіцца яго вышук.

Cам сабе гаспадар.

Яшчэ адно ДТЗ адбылося з удзелам веласіпедыста. У нецвярозым стане ў 18 гадзін падчас снегападу ён рухаўся па праезнай частцы. У спадарожным накірунку ехаў аўтамабіль, які люстэркам зачапіў веласіпедыста. Апошні цялесных пашкоджанняў не атрымаў. Тым не менш, у адпаведнасці з пунктам 153.4 ПДР веласіпедыстам і вадзіцелям мапедаў забараняецца рухацца па дарозе ва ўмовах снегападу і галалёдзіцы.
Не палепшылася дарожная сітуацыя і на наступны дзень. Раніцай 6 снежня на аўтадарозе Баранавічы-Ляхавічы жыхар райцэнтра не справіўся з кіраваннем легкавым аўтамабілем, з’ехаў у кювет. Абышлося без цялесных пашкоджанняў.
Супрацоўнікі АДАІ папярэджваюць аўтааматараў аб неабходнасці замяніць летнюю рызіну на зімовую, быць вельмі ўважлівымі на дарозе, захоўваць скорасны рэжым, не парушаць правілы манеўравання. Асаблівую ўвагу звярнуць на нерэгулюемыя пешаходныя пераходы. Пешаходам жа пераканацца ў адсутнасці побач транспартнага сродку, заўсёды мець з сабой флікер.
Супрацоўнікамі АДАІ будуць перыядычна праводзіцца рэйды па выяўленні вадзіцеляў у нецвярозым стане. У пешаходаў будзе правярацца наяўнасць святлоадбівальных элементаў.
У прыроды няма дрэннага надвор’я. Бывае надвор’е, калі людзям неабходна быць асабліва ўважлівымі і пільнымі.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

2 thoughts on “Погода не застала коммунальную службу Ляховичей врасплох /фото/

  • 11/12/2012 в 11:05
    Permalink

    Почему постоянно игнорируют переулок Пугачёва и чистят его только по звонку диспетчеру?

  • 12/12/2012 в 23:54
    Permalink

    А я вот сам чищу свой переулок с соседями, потому что понимаю, какой это труд, убирать снег, что комунальные службы не справятся с разбушевавшейся стихией, и надо облегчить им труд, себе нервы, а то и на авось попрешь — вообще заметет к 21.12.2012, свет в окна поступать не буде. Так что уважаемый Игорь Богушевич лопату в руки и вперед, сто грамм для согрева и 200 для прилива сил.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *