Восемь против трёх. Сколько в Ляховичском районе родилось в апреле девочек?

У раёне сярод нованароджаных у красавіку больш хлопчыкаў, чым дзяўчынак – восем супраць трох. Першынец зарэгістраваны ў дзвюх сем’ях, другое дзіця ў чатырох, пятае – у адной. Статус мнагадзетных набылі чатыры сям’і, расказала “ЛВ” галоўны спецыяліст аддзела загса Святлана Сталярчук.
У топе дзявочых імён у чацвёртым месяцы года Міланы, на другім месцы Паліна. Хлопчыкаў назвалі Барыслаў, Дзяніс, Іван, Ілья, Мірон, Міхей, Павел і Савелій. Самай-самай “прадстаўнічай” стала Мілана, якая нарадзілася вагой 3780 грамаў і ростам 54 сантыметры. Дзюймоўкай месяца прызнана цёзка дзяўчынкі – яе вага 2220 грамаў пры росце 46 сантыметраў.
Красавік не адзначыўся колькасцю вяселляў. Толькі пяць пар абмяняліся заручальнымі пярсцёнкамі, прычым чатыры з іх – у райцэнтры. Сярэдні ўзрост жаніха 26 гадоў, 22 – нявесты. Самым маладым красавіцкім жаніхом стаў 19-гадовы прадстаўнік раёна, нявестай – 17- гадовая зямлячка. Максімальнае старшынство маладажонаў у другім месяцы вясны адзначана на 36- гадовым узросце маладога і 32-гадовай маладой.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.