Спрэчка на матах. У Ляхавіцкай СДЮШАР прайшоў традыцыйны калядны турнір сярод юнакоў і дзяўчат па дзюдо

І гэта не тое, пра што многія падумалі. Спрэчка і маты ў гэтым выпадку маюць выключна спартыўнае значэнне.

Днямі ў Ляхавіцкай СДЮШАР прайшоў традыцыйны калядны турнір сярод юнакоў і дзяўчат па дзюдо. У ім прынялі ўдзел больш за 70 юных спартсменаў у 20 вагавых катэгорыях.

Спаборніцтвы, як заўсёды, прайшлі на пазітыўнай хвалі, былі і радасць перамогі, і горыч паражэння. Але самае галоўнае – гэта прага юных дзюдаістаў да самаўдасканалення, жаданне вучыцца, станавіцца лепшымі, паказваць вынікі, адзначылі ў СДЮШАР.

У выніку лепшымі ва ўзроставай групе 2004-2005 гадоў нараджэння сталі Раман Бацкалевіч, Данііл Курловіч, Мікіта Пінчук. Ва ўзроставай групе 2007-2009 гадоў нараджэння на першую прыступку п’едэстала падняліся Яўгеній Зелянеўскі, Арцемій Масяйкоў, Дзяніс Яроцкі, Улад Пятроўскі, Ягор Бецька, Арцём Гульковіч.

Сярод дзяўчынак 2004-2007 гадоў нараджэння лепшымі сталі Аляксандра Шчарбакова і Дзіяна Уласень, 2008-2010 гадоў нараджэння – Марыя Богуш.

Ва ўзроставай катэгорыі 2010-2012 гадоў нараджэння сярод пераможцаў Саміра Байрашэўская, Мікіта Пруднікаў, Іван Рокач, Аляксей Анікей, Раман Рокач, Канстанцін Рамейка, Сяргей Галіцкі, Мацвей Прашчуровіч.

Ірына КУЗЬМІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.