Да дошкі! Шашачнай. У Ляхавічах адбыўся чэмпіянат раёна па шашках

У мінулую суботу ў СДЮШАР праходзілі гарачыя інтэлектуальныя баталіі. Тут адбыўся чэмпіянат раёна па шашках. У ім прынялі ўдзел 13 каманд.

Адстойвалі гонар сваіх арганізацый мужчыны і жанчыны з Востраўскай і Ліпскай школ, райЦГіЭ, лясгаса, РАНС, райбальніцы, кансервавага завода, ЖКГ, ЦКРНіР, ТЦСАН, СШ №2, ААТ «Жарабковічы», Ляхавіцкага ФСК.

Сярод жанчын месцы размеркаваліся наступным чынам: першае ў Людмілы Тарлюк з каманды ФСК, другое раздзялілі Святлана Бузук з ЖКГ і Вольга Войтуль з ААТ «Жарабковічы», трэцяе ў Наталлі Грынялевіч з ЦРБ.

Сярод мужчын лепшым шашыстам прызнаны Леанід Варвашэвіч з каманды ААТ «Жарабковічы», на другім месцы – Генадзій Сокал (ЦРБ), трэцяе месца ў Івана Купрыка з ФСК.

У агульнакамандным заліку на першым месцы каманда ААТ «Жарабковічы», другой стала каманда Ляхавіцкага ФСК, трэцяй – каманда ЦРБ.

Ірына КУЗЬМІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.