Якія вуліцы ў Ляхавічах сёлета змянілі дарожнае пакрыццё?

Заасфальтавана частка вуліцы Пушкіна ў райцэнтры. Усяго тыдзень спатрэбіўся работнікам ДРБУ-200, каб зрэзаць стары асфальт і абнавіць больш за 4600 квадратных метраў вуліцы. Заказчыкам работ выступае КУМВП ЖКГ “Ляхавіцкая ЖКГ”.

Сіламі камунгаса нанесена дарожная разметка, уладкаваны абочыны, забетаніраваны два ліўнёвыя калодзежы. Усе работы і дарожнікамі, і камунальнікамі выкананы за кошт абласнога бюджэту

Інжынер вытворча-тэхнічнага аддзела Ляхавіцкай ЖКГ Аляксей Дзядовіч расказаў, што сёлета таксама зроблены цякучы рамонт з заменай асфальтавага пакрыцця гарадскіх вуліц Савецкая, Камсамольская, Раганава, завулкаў Палявога, Цітова агульнай плошчай 26500 квадратных метраў. Акрамя таго, камунальнікі на Камсамольскай заасфальтавалі 450 квадратных метраў тратуара, на Савецкай уладкавалі абочыны дарогі, на Камсамольскай, завулку Палявым, Цітова нанеслі дарожную разметку.

Чытайце ў бліжэйшым выпуску «Ляхавіцкага весніка»