Ляхавічы – горад мой і твой – НАШ! Падрабязнасці дня нараджэння Ляхавічаў

БОЛЬШ ФОТА ТУТ

Ляхавічам больш за паўтысячы – 531 год! Нягледзячы на паважаны ўзрост, горад малады, прыгожы і актыўны. Ляхавічане ўмеюць плённа працаваць, умеюць і святкаваць – з размахам, маштабна, ярка. Дзень горада падарыў жыхарам і гасцям шмат віншаванняў, яркіх эмоцый.

Цэнтральнай падзеяй дня стаў гала-канцэрт «Куточак Беларусі – маленькая Радзіма». Дзень нараджэння адзначалі ў коле сяброў, землякоў і гасцей. Хлебам-соллю віталі старшыню Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта Міхаіла Бацэнку, старшыню Баранавіцкага раённага Савета дэпутатаў Сяргея Сліву, старшыню Ганцавіцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзіміра Бялова, першага намесніка старшыні Клецкага раённага выканаўчага камітэта – начальніка ўпраў-лення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мікалая Галубовіча. Пажаданні гораду даслалі Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Людміла
Жалнерчык.


Кіраўнік раёна Мікалай Мароз з цёплымі словамі віншавання звярнуўся да ляхавічан і гасцей свята, падкрэсліў, што ў ліпеньскія дні адзначаем значныя падзеі – 79-ю гадавіну вызвалення Беларусі ад фа-шысцкіх захопнікаў і 531-годдзе роднага горада.
– Сёння Ляхавічы – горад, які захаваў непаўторнасць і ўнікальную прыгажосць, горад, дзе вельмі ўтульна, дзе жывуць людзі з добрым сэрцам. У гэтым заслуга кожнага, хто сваёй плённай працай і стаўленнем да любімага горада вызначае, якім яму быць сёння і якім ён застанецца дзецям і ўнукам, – падкрэсліў старшыня райвыканкама і пажадаў усім здароўя, міру і дабрабыту, выказаў удзячнасць працаўнікам розных сфер дзейнасці.
Ганаровы і пачэсны момант – узнагароджанне арганізацый і прадпрыемстваў Падзякамі старшыні райвыканкама і райсавета дэпутатаў за актыў-ны ўдзел у арганізацыі і пра-вядзенні грамадска значных мерапрыемстваў, прымеркаваных да святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня горада Ляхавічы. Кожны дзень горада напоўнены стварэннем і клопатам пра жыхароў, адкрывае магчымасці для росту і развіцця. Ляхавічане розных узростаў з гонарам адзначаюць: гэты горад мой і твой – НАШ!
У Ляхавічах працуюць прадпрыемствы і ўстановы, за якімі стаяць тысячы лю-дзей. Прадстаўнікам найбольш буйных арганізацый і прадпрыемстваў, устаноў, якія забяспечваюць яго працвітан-не, – дружныя апладысменты ўдзельнікаў урачыстасці.
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч падкрэсліў правільнась прынятага рашэння святкаваць Дзень горада менавіта ў ліпені, калі можна ўсім разам адзначаць важныя даты ў жыцці райцэнтра.
Любоў да роднага краю выказваецца і ў творчых работах землякоў, прадстаўленых у конкурсе «Малая радзіма», прысвечаным Году міру і стварэння. Намеснік старшыні райвыканкама Галіна Бацэнка ўручыла дыплом I ступені Дараўскаму Дому рамёстваў раённай цэнтралізаванай клубнай сістэмы. Дыпломам II ступені ўзнагароджаны Антон Морскі з Малога Падлесся. Тройку пераможцаў замкнуў цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі. Кожны ўдзельнік атрымаў сваю ўзнагароду.
Ляхавічане свята шануюць памяць герояў, дзякуючы каму сёння ў міры і згодзе адзначаем чарговы дзень нараджэння горада. Мы памятаем!
Горад жыве, калі ў ім гучыць шчаслівы дзіцячы смех. У чэрвені ў сям’і ляхавічан Віталія і Кацярыны Камінскіх нарадзілася дачушка Злата. На сёння Злата Камінская самая маленькая гараджанка. Віншаванні шчаслівым бацькам – ад начальніка аддзела загса райвыканкама Вольгі Новік. А памятны падарунак уручыла прыгажуня –
міс Малютка – 2023 Ульяна Бурымская. Дружныя апладысменты і пажаданні здароўя з даўгалеццем гучалі ў адрас старэйшай жыхаркі райцэнтра 96-гадовай Варвары Крыпіневіч.
А выступленні нашых творчых самадзейных калек-тываў сталі сардэчнымі віншаваннямі і прызнаннямі ў цёплых пачуццях самаму лепшаму гораду!

Сярод гасцей, хто сваёй творчасцю ўпрыгожыў свята, – калектыў баранавіцкай дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў, арт-фольк група «Крамяніца», разведвальна-дэсантная група 38-й Брэсцкай асобнай гвардзейскай Венскай Чырванасцяжнай дэсантна-штурмавой брыгады, эстрадныя выканаўцы і творчыя калектывы Баранавіцкага музычнага каледжа, іншыя.
Лазернае шоу стала бліскучым сюрпрызам для ўсіх ляхавічан.
У святочнай праграме Дня горада асобнае месца займае прафсаюзны спартыўны турнір «Лазертаг», у якім спаборнічалі восем каманд. Першае месца заваявала ААТ «Жарабковічы», «серабро» ў кансервавага завода, трэцяе месца заняў ільнозавод.
Да дня нараджэння горада супрацоўнікі купалаўкі арганізавалі «Казіно духоўных каштоўнасцяў», дзе прапа-навалі разнастайныя гульні па краязнаўстве, было і «Кола фартуны» і шмат іншых сюрпрызаў. Прыемны бонус – імправізаваны бар, дзе можна было за заробленыя інтэлектуальнай працай картачкі пакаштаваць смачны сок ад кансервавага завода. Працаваў у «Бібліязмярканні» і тэатр ценяў.
Воднае шоу ад супрацоўнікаў РАНС – радасць і захапленне для дзяцей і дарослых. Спартыўна-гульнёвая праграма СДЮШАР – цікава праведзены час і шчаслівыя імгненні.
Шматлюдная пляцоўка святочнай праграмы – і касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла ў Мядзведзічах. Тут 2 ліпеня стартаваў фестываль арганнай музыкі, а выканаўцай на гэты раз была музыкант з Масквы Соф’я Ігліцкая. Натх-няла і выстава карцін мастака Эдуарда Бурвеля і ўдзельнікаў заслужанага аматарскага калектыву дзіцяча-юнацкай студыі «Апалон», якая ладзілася ў ГДК.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.