28 ліпеня – Дзень прафілактыкі гепатытаў

Гепатыт – гэта запаленчае захворванне печані. Існуе 5 асноўных вірусаў гепатыту, якія называюцца тыпамі А, В, С, D і Е, але прычынай гепатыту могуць быць і іншыя інфекцыі, таксічныя рэчывы, такія як алкаголь, наркотыкі. Па механізме перадачы вірусныя гепатыты падзяляюцца на фекальна-аральныя (гепатыты А, Е) і перантэральныя (гепатыты В, С, D).

Перантэральныя гепатыты
Гепатыт В – адна з найбольш распаўсюджаных інфекцый. У свеце налічваюць прыблізна 300-500 млн. хворых на хранічны гепатыт В. Вірус гепатыту В перадаецца ад чалавека да чалавека пры непасрэдным кантакце з крывёю і яе вытворнымі інфіцыраванага.
Гепатыт С – самая частая форма хранічных захворванняў печані. Вірус
гепатыту D можа інфіцыраваць толькі тых людзей, якія інфіцыраваны гепатытам В.
Прафілактыка перантэральных гепатытаў.
Галоўным сродкам для прафілактыкі гепатыту В з’яўляецца вакцынацыя. ВОЗ рэкамендуе, каб усе немаўляты атрымалі вакцыну супраць гепатыту В як мага хутчэй пасля нараджэння, найлепш на працягу першых 24 гадзін жыцця.

Арцём Кабушка,
урач-інфекцыяніст Ляхавіцкай ЦРБ.