Гартаем старыя падшыўкі. Вялікая гісторыя маленькага Ляхавіцкага раёна ў публікацыях і фотаздымках

Магія пажаўцелых старонак, хто не адчуў яе чароўны павеў, трымаючы ў руках даўнія-даўнія пісьмы, дзённікі, нататкі… А тут – вялікая гісторыя маленькага раёна ў публікацыях і фотаздымках ад самага пачатку нашага выдання – ад 24 кастрычніка 1943 года. Перамаглі, пабудавалі, увялі ў строй дзеючых, вырасцілі, пасеялі, убралі… – газетныя старонкі стракацяць падзеямі, маштабнымі і не надта, але ў большасці сваёй жыццясцвярджальнымі, стваральнымі. Давайце пагартаем старыя падшыўкі раёнкі і адшукаем некалькі нумароў, якія датуюцца 7 лістапада. Ва ўсіх іх абавязкова знойдзем рапарты працоўных перамог, сціплыя словы аб зробленым і аб планах, а яшчэ адчуем і пачуем шчыры гонар за дасягнутае і жаданне – уперад, далей, вышэй. Моднае слова “супер” у дачыненні да таго часу гучыць штучна, але ж трапна, калі размова пра энтузіястаў, наватараў, перадавікоў – герояў жыццёвай аповесці пра сапраўдных людзей. Яны былі першымі, і дзякуючы ў тым ліку ім, мы, сённяшнія, такія, якія ёсць — сучасныя, настойлівыя, мэтанакіраваныя. У нас хапае падстаў ганарыцца не толькі рэаліямі, але і гісторыяй, з таго часу, калі нашы дзяды-прадзеды былі маладымі і поўнымі сіл.

Вольга СВЯТЛОВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *