Легендарны калега «веснікаўцаў», які ўваходзіў у склад рэдкалегіі падпольнай газеты «Совецкі патрыёт», сёння адзначае 105-гадовы юбілей

Ветэран Вялікай Айчыннай вайны, колішні партызан, чалавек, які стаяў ля вытокаў стварэння раённай газеты, – Вікенцій Ільіч Бурло сёння адзначае шыкоўны 105-гадовы юбілей!

Для «веснікаўцаў» Вікенцій Бурло – легендарны калега, ён уваходзіў у склад рэдкалегіі падпольнай газеты «Совецкі патрыёт» з першага яе нумара, што выйшаў у кастрычніку 1943 года ў партызанскім атрадзе імя Сяргея Лазо.
Пасля Вялікай Айчыннай вайны пэўны час голасам Бурло гаварыла Ляхавіцкае радыё.

Сённяшнія «веснікаўцы» падтрымліваюць з Вікенціем Ільічом і яго сям’ёй цесную сувязь – віншуюць са святамі, прыязджаюць у госці. Вось і ў 105-гадовы юбілей калегі супрацоўнікі «ЛВ» з цёплымі словамі віншавання і пажаданнямі здароўя і дабрабыту, кветкамі і падарункамі завіталі ў аграгарадок Мір Баранавіцкага раёна, дзе цяпер жыве ў акружэнні родных ветэран.

З юбілеем, шаноўны Вікенцій Ільіч!