Маладосць – час дзейнічаць! Маладзёжная палітыка ў Беларусі – адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Пра гэта і многае іншае гаварылі падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва

Маладзёжная палітыка ў Беларусі – адзін з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі дзяржавы. Пра гэта і многае іншае гаварылі падчас адзінага дня інфармавання насельніцтва 19 чэрвеня. У гэты дзень інфармацыйна-прапагандысцкая група пад кіраўніцтвам старшыні райсавета дэпутатаў Юрыя Чаранкевіча сустрэлася з калектывам ДРБУ-200. Асноўная тэма дыялога – «Беларусь – краіна магчымасцяў. Маладзёжная палітыка на сучасным этапе».

Юрый Чаранкевіч падкрэсліў, што адным з прыярытэтаў дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі краіны сёння з’яўляецца развіццё патэнцыялу маладога пакалення. І для гэтага дзяржавай створаны ўсе ўмовы: якасная і даступная адукацыя, садзейнічанне ў рэалізацыі права моладзі на працу, дзяржаўная падтрымка маладых сем’яў. Забяспечана і дастойная падтрымка сем’яў пры нараджэнні і выхаванні дзяцей. З пачатку года істотна павялічыўся мінімальны памер дапамогі па цяжарнасці і родах. Ажыццяўляецца дапамога ў вырашэнні жыллёвых пытанняў маладым і мнагадзетным сем’ям.
Асаблівая ўвага надаецца грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення, у аснове – павага да гераічнага гістарычнага мінулага. Старшыня Мала-дзёжнага савета пры Ляхавіцкім райсавеце дэпутатаў Яна Дзедуль расказала пра дзейнасць і задачы, праекты Маладзёжнага савета. Яна падкрэсліла, што краіна чакае ад моладзі актыўнай грамадзянскай пазіцыі, жадання працаваць дзеля развіцця Беларусі. Размова ідзе пра сапраўдных патрыётаў.
Адна з ІПГ наведала Ляхавіцкі раён газазабеспячэння. З працоўным калектывам прадпрыемства сустрэліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Вольга Бурак, першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч і ўрач-нарколаг Ляхавіцкай ЦРБ Ірына Сайко.
Энергічная, ініцыятыўная і мэтанакіра-ваная моладзь патрэбна ўсюды: на вытворчасці і ў палітыцы, у бізнесе і ў навуцы, у адукацыі і дзяржкіраванні, падкрэсліла Анастасія Дземідовіч і звярнула ўвагу, што сёння ў радах раённай арганізацыі БРСМ 1 250 нашых маладых землякоў. Многія з іх прымаюць удзел у мерапрыемствах, якія праходзяць пад сцягам БРСМ. Часта ініцыятарам спраў выступае працоўная моладзь. Так, калектыў Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння выступіў з ініцыятывай па лічбавізацыі памятнага знака ў Задвор’і. І напярэдадні Дня Перамогі ў рамках міжнароднага гісторыка-патрыятычнага праекта ГА «БРСМ» «Лічбавая зорка» прайшла ўрачыстая цырымонія адкрыцця памятнай шыльды з QR-кодам. На мерапрыемстве прысутнічалі не толькі прадстаўнікі Ляхавіцкага раёна газазабеспячэння, але і ААТ «Ляхавіцкі льнозавод», а таксама актывісты БРСМ.
Вольга Бурак падкрэсліла, што сёння з боку дзяржавы зроблена стаўка на маладое пакаленне краіны. Пацвярджаюць гэта і словы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, сказаныя на фінальным канцэрце акцыі «Марафон адзінства» 24 студзеня: «Наступная пяцігодка стане часам моладзі. Задача старэйшага пакалення – перадаць вопыт, веды, уменні, кампетэнцыі новаму пакаленню кіраўнікоў, рабочых, сялян, спартсменаў, айцішнікаў. Уцягнутасць маладых людзей ва ўсе сферы дзейнасці дзяржавы стане вырашальнай».
Наталля ПЕРАПЕЧКА.

