У Тухавічах 3 жніўня ўрачыста, весела і сардэчна прайшоў Дзень вёскі
У Тухавічах 3 жніўня ўрачыста, весела і сардэчна прайшоў Дзень вёскі. Радасць падзеі з вяскоўцамі раздзялілі старшыня Востраўскага сельвыканкама Дзмітрый Гібеж і дырэктар ААТ “ТБЗ “Ляхавіцкі” Уладзімір Гунько.
Галоўнае багацце Тухавічаў яе жыхары — дружныя і працавітыя. Тут жывуць як вопытныя сем’і, якія выгадавалі дзяцей і чакаюць у госці ўнукаў,а таксама маладыя, што толькі пачынаюць свой сумесны шлях.
Вяскоўцы дружна віталі сем’і, якія сёлета святкуюць юбілей з дня вяселля. Паўстагоддзя разам Канстанцін і Марыя Данілік, Святлана і Аляксандр Марозавы, Аляксандр і Яўгенія Вайшевічы, Аляксей і Галіна Бабінец. Для залатых юбіляраў – цёплыя пажаданні здароўя, шчасця, доугіх сумесных гадоў жыцця і прыемныя падарункі. Мясцовая жыхарка Ганна Іванова з захапленнем прачытала верш і падзякавала тухавіцкую зямлю за тое, што шмат год назад яна стала для маладой сям’і месцам сілы і шчаслівага жыцця. Чвэрць стагоддзя сямейнага жыцця адзначылі Сяргей і Марына Ваўчок. Сяргей Пятровіч – стараста Тухавічаў –узнагародзіў салодкімі падарункамі юных артыстаў, якія арганізавалі каля СДК цудоўны канцэрт.
Словы ўдзячнасці за мудрасць жыцця адрасаваны доўгажыхарам Тухавічаў Разаліі Дубіне, Лідзіі Чаранкевіч, Яўгеніі Верэніч.
У намінацыі “Самы маленькі жыхар вескі Тухавічы” адзначаны Цімафей Усольцаў. Гаспадынямі лепшых падворкаў сёлета прызнаны Лілія Вашчула, Таццяна Ляўчук, Людміла Майсеня. У намінацыі “Мае рукі не для суму” ўзнагароджана Тамара Кандратчык, якая упрыгожыла фае Дома культуры выставай абярэгавых лялек. Музычнае аздабленне свята і цудоўны настрой забяспечылі самадзейныя артысты Тухавіцкага СДК – жаночы ансамбль “Гармонія”. Сёлета сельскі Дом культуры адзначыў сваё 50-годдзе. У гонар юбілею артысты і працаўнікі СДК узнагароджаны падарункамі і словамі ўдзячнасці за ўменне дарыць людзям радасць.
Свята ўдалося на славу, пацвярджэннем сталі цёплыя водгукі вяскоўцаў і пажаданні сустрэцца ў сяброўскім крузе на наступны год.
Алена АБРАМАВА, загадчык Тухавіцкага СДК.






