Хто з жыхароў Ляхавіччыны адзначаны ўзнагародамі

Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта ўзнагароджаны:
за добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё Кравце гаспадаркі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу – вадзіцель аўтамабіля на вывазцы лесу Ляхавіцкага лясгаса Аляксандр ВАЙЦЕШЫК;
за добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны і ў сувязі з 60-годдзем з дня нараджэння – дырэктар КУП «Ляхавіцкі аграхімсэрвіс» Анатолій Ксёнжык.
Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё лясной гаспадаркі і ў сувязі з прафесійным святам – Днём работнікаў лесу – адзначаны майстар цэха перапрацоўкі драўніны Ляхавіцкага лясгаса Міхаіл ГАЎРЫЛЬЧЫК.
Падзяка старшыні Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта за добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў, актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» аб’яўлена старшыні Ляхавіцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Вользе АНІКЕЙ; намесніку начальніка ўпраўлення – начальніку аддзела эканомікі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Таццяне КАЦУБА; галоўнаму дзяржаўнаму інспектару ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Дзянісу ГЛОБАЖУ; галоўнаму спецыялісту ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Вользе КАРПЕЙЧЫК; загадчыку філіяла «Русінавіцкі сельскі Дом культуры» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Людміле СІДОРСКАЙ; метадысту аддзела культурна-забаўляльнай дзейнасці ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Тамары АЖАЛЬ; рабочаму па комплексным абслугоўванні і рамонце будынкаў і збудаванняў аддзела па гаспадарчай дзейнасці ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Ігару ГРЫНЧЫКУ; народнаму ансамблю гумару і песні «Вечарніца» філіяла «Навасёлкаўскі сельскі Дом культуры» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» (кіраўнік Таццяна Пішч);
загадчыку Навасёлкаўскага дзіцячага сада Таццяне АРЛОЎСКАЙ.
Падзяка старшыні Ляхавіцкага раённага Савета дэпутатаў за актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні раённага свята працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2025» аб’яўлена гукарэжысёру аддзела па нестацыянарным абслугоўванні насельніцтва ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Аляксандру ПАРФІРАВУ; рэжысёру народнага тэатральнага калектыву «Дом Дыягена» філіяла «Ляхавіцкі гарадскі Дом культуры» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Арцёму БАДАКУ; прыбіральшчыку тэрыторыі філіяла «Цэнтр культуры ў в. Грушаўка» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» Віктару САНДРАЗДУ; народнай эстраднай групе «Пачатак» філіяла «Ляхавіцкі гарадскі Дом культуры» ДУК «Ляхавіцкая раённая цэнтралізаваная клубная сістэма» (кіраўнік Луіза Яльцова).

