Ляховичанка чуть не лишилась крупной суммы денег. Что помешало
Нягледзячы на шматлікія папярэджанні, жыхары Ляхавіччыны ўсё ж трапляюць на вуду зламыснікаў.
Супрацоўнікі РАСК узбудзілі крымінальную справу па ч.1 артыкула 212 Крымінальнага кодэкса па факце замаху на крадзёж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі.
Падзеі развіваліся па звычайным сцэнарыі. Ляхавічанцы 1973 г.н. патэлефанавалі і прадставіліся супрацоўнікамі міліцыі. Свой званок суразмоўца патлумачыў тым, што на імя жанчыны невядомы хоча аформіць крэдыт. Каб вывесці махляроў на чыстую воду, ёй самой патрэбна аформіць крэдыт. “Міліцыянер” быў вельмі пераканаўчым і жыхарка райцэнтра адправілася ў банк і аформіла заяўку на атрыманне крэдыту. Ёй была адобрана максімальная сума, якая склала каля 6000 рублёў. Жанчына расказала сваім дабразычліўцам пра афармленне крэдыту, а ёй прапанавалі пакласці грошы на картку. Што яна і зрабіла і паведаміла зламыснікам патрэбныя рэквізіты, але тады грошы на адпаведны картрахунак яшчэ не паступілі. На шчасце, пра сітуацыю даведалася дачка пацярпелай, якая зразумела, што гэта абман, і пераканала маці звярнуцца ў міліцыю.
Супрацоўнікі РАСК папярэджваюць, што праваахоўныя органы не телефануюць насельніцтву з нагоды ўзяцця крэдыту. Важна не перадаваць нікому рэквізіты банкаўскіх картак. Перад афармленнем крэдыту кансультавацца з блізкімі, а пры падазроных званках звяртацца ў міліцыю.
Аляксандр ТРАЯНОЎСКІ, начальнік РАСК.
Асноўныя правілы бяспекі
Ніколі не паведамляйце:
• Рэквізіты банкаўскіх карт (нумар, тэрмін дзеяння, CVV-код)
• Коды з SMS (нават калі званок ідзе ад «банка»)
• Паролі ад інтэрнет-банкінгу
• Персанальныя даныя (пасведчанне, ідэнтыфікацыйны нумар)
Памятайце!
Супрацоўнікі банка і міліцыі ніколі не просяць: пералічыць грошы на «ахоўныя рахункі», паведаміць рэквізіты банкаўскай карткі, устанавіць незнаёмыя праграмы і г.д.
Калі вам тэлефануюць быццам банкаўскія работнікі ці міліцыянеры, то не спяшайцеся выконваць патрабаванні.Абавязкова правярайце інфармацыю і тэлефануйце ў банк па афіцыйным нумары. Не давярайце паведамленням і пра «выйграныя прызы». Не пераходзьце па падазроных спасылкам у інтэрнэце, не ўстанаўлівайце праграмы па просьбе незнаёмцаў і правярайце афіцыйнасць сайтаў перад аплатай.

