Бяспека – наша ўсё. Аддзяленне па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы па выніках службовай дзейнасці за 2025 год прызнана лепшым у рэспубліцы

Аддзяленне па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы Баранавіцкага аддзела Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь па выніках службовай дзейнасці за 2025 год прызнана лепшым у рэспубліцы ў V падгрупе.

Падчас пасяджэння калегіі Дэпартамента аховы МУС начальніку аддзялення Андрэю Андрэеву ўручаны ключы ад службовага аўта-мабіля Belgee S50, крыштальны кубак «Сава» і дыплом.
Ляхавіцкае падраздзяленне па выніках мінулага года заваявала першае месца і ў абласным спаборніцтве ў сваёй катэгорыі.
Двайная перамога – ацэнка прафесіяналізму калектыву, вынік яго зладжанай дзейнасці і адданасці справе, аператыўнасці і гатоўнасці забяспечваць бяспеку Ляхавіч-чыны. Асаблівую значнасць прызнанню службовых за-слуг надае факт, што годам раней аддзяленне займала ў рэспубліканскім рэйтынгу другі радок. І сёлетнія вынікі –
пацвярджэнне таго, што калектыў не проста захаваў высокі ўзровень, але і зрабіў якасны рывок.
Для дасягнення лідарскіх пазіцый супрацоўнікам аддзялення па ахове аб’ектаў у Ляхавічах неабходна было выканаць больш за 20 крытэрыяў службовай дзейнасці. Сярод ключавых паказчыкаў і колькасць выяўленых крадзяжоў матэрыяльных каштоўнасцей. Станоўчую ролю адыграла актыўнае ўзаемадзеянне падраздзялення са сродкамі масавай інфармацыі – раённай газетай «Ляхавіцкі веснік», што садзейнічае фарміраванню пазітыўнага іміджу аховы.
Дзейнасць аддзялення па ахове аб’ектаў у Ляхавічах – не самая бачная, але вельмі неабходная. Сёння служба супрацоўнікаў – гэта
не проста пост, а інтэграцыя сучасных тэхналогій сістэмы відэаназірання, датчыкаў руху, трывожныя кнопкі і аператыўная сувязь.
Лічбы службовай дзейнасці сведчаць пра высокую гатоўнасць і выніковасць дзейнасці Ляхавіцкага аддзялення. Так, у 2025 годзе супрацоўнікі выязджалі па сігналах трывогі на аб’екты, якія ахоўваюцца, больш за 460 разоў. Выяўлена і спынена больш за паў-сотні правапарушэнняў і злачынстваў, у тым ліку крадзяжу матэрыяльных каштоўнасцей.
Сёння ў штаце аддзялення па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы больш за 50 чалавек, сярод якіх больш за 20 – міліцыянеры. У каманду прафесіяналаў запрашаюць і новых супрацоўнікаў, гатовых папоўніць рады аховы і прадоўжыць слаўныя традыцыі падраздзялення.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.
Фота з архіва аддзялення
па ахове аб’ектаў у г. Ляхавічы.