Фотафакт. Сёння ў Ляхавічах каталіцкія вернікі адзначаюць урачыстасць Божага цела

З раніцы ў касцёле Найсвяцейшага Сэрца Езуса прайшоў малебен. А затым упрыгожаная калона прайшлася па вуліцы Савецкай. На плошчы Перамогі каталіцкія вернікі прамовілі малебен і адправіліся па вуліцы Камсамольскай да касцёла Святога Юзафа.
Свята Божага Цела — сведчанне жывой прысутнасці Хрыста. Урачыстаць нагадвае кожнаму з нас, што Бог заўжды ў нашым сэрцы.
Знакавая падзея адбылася з удзелам Біскупа Пінскай дыяцэзіі Антонія Дзям’янкі.





















