Адзенне з працоўным настроем. 14 чэрвеня ў календары краіны пазначаны як Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці. Такая вытворчасць ёсць і ў Ляхавіцкім раёне

14 чэрвеня ў прафесійным календары краіны пазначаны як Дзень работнікаў лёгкай прамысловасці. Такога кшталту вытворчасць ёсць і ў нашым раёне
Акрамя асноўнай вытворчасці, на ААТ «Ляхавіцкі льнозавод» па-ранейшаму задзейнічаны і дадатковыя. Спецадзенне – касцюмы, рукавіцы, безрукаўкі, халаты, тэнты для аўтатэхнікі – прадукцыя, якую выпускае швейны ўчастак прадпрыемства.
– Работы хапае, працуем з аддачай: шыем для работнікаў завода і патрэб прадпрыемства, адшыем спецадзенне, напрыклад, і для райпо, некаторых сельгаспрадпрыемстваў раёна і іншых арганізацый. Зараз працуем з краўцом Аленай Гатоўчыц, – расказвае майстар швейнай вытворчасці Наталля Новік.
Візітоўкай прадпрыемства стаў магазін «Лянок», дзе прадстаўлены шырокі асартымент вырабаў і ўласнай заводскай вытворчасці. Запатрабавана ляхавіцкая льнопрадукцыя лёгкай прамысловасці і на разнастайных кірмашах. Што прываблівае пакупнікоў? Адказ даволі просты: якасць, камфорт, кошт. Сапраўды, наша – надзейней!
Не аднойчы ад пакупнікоў даводзіцца чуць: «Купляю беларускае!»
Галіна КАНЬКО.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.



