Усходы чакаюць вясну

Ужо другі тыдзень у дзяржінспекцыі па насенняводстве, каранціне і ахове раслін спецыялісты ў лабараторных умовах назіраюць за чарговай партыяй усходаў азімых культур. На гэты раз замерзлыя маналіты зямлі разам з раслінамі былі адабраны на палях ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” і ЗАТ “Белпрампрыбор”, каб даследаваць вясновае абнаўленне вегетацыі, вызначыць стан перазімаваўшых усходаў, праверыць іх на заражэнне хваробамі. Пасля адпаведных працэдур галоўны аграном дзяржінспекцыі па ахове раслін Надзея Фірусь канстатавала, што ў названых гаспадарках азімыя культуры зімуюць без асаблівасцей, стойка чакаюць вясну, каб прарасці важкім коласам.
Як расказала галоўны аграном дзяржінспекцыі, за перыяд зімоўкі такую лабараторную праверку прайшлі азімыя з палеткаў усіх гаспадарак раёна. За рэдкім выключэннем, вясновае абнаўленне вегетацыі раслін праходзіць паспяхова.
Аліна ЛАПІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *