”З крыніц спрадвечных”

20 і 21 жніўня на тэрыторыі комплексу былой сядзібы Рэйтанаў у вёсцы Грушаўка адбудуцца XV раённае  свята фальклорнага мастацтва ”З крыніц спрадвечных” і фестываль сучаснага мастацтва ”ДАХ-XXXI”.
Урачыстае адкрыццё ў суботу ў 12.15.
У праграме 20 жніўня: 12.30 – 15.20 – конкурснае выступ-ленне фальклорных калектываў; 15.20 – 15.50 – канцэрт выканаўцаў з Рэспублікі Польшча; 16.00 – 17.00 – конкурс гарманістаў (баяністаў) і прыпевачніц, урачыстае ўзнагароджванне ўдзельнікаў конкурсаў,  ”Гумарыстычная мытня”. Будуць працаваць гандлёвыя рады, пройдзе    выстава-продаж работ майстроў народнай творчасці і страў беларускай нацыянальнай кухні.
Акрамя таго, гасцям свята прапануюць майстар-клас па лінагравюры і народных танцах, анімацыйную праграму, рыцарскія паядынкі, лекцыі, сучасныя курсы ”Мова нанова”, кінапаказ ад міжнароднага фестывалю кароткамет-ражных фільмаў і многае іншае.
З 19.00 да 24.00 – этнадыскатэка ў парку культуры і адпачынку г. Ляхавічы.
21 жніўня з 12.00 да 22.00 выступленні музычных калектываў і выканаўцаў з г. Мінска і г. Пружаны, кінапаказ.
Аргкамітэт запрашае ўсіх на свята!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *