Прэзідэнт звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка  19 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.
На мерапрыемства, якое традыцыйна праходзіла ў Авальнай зале Дома ўрада, былі запрошаны вышэйшыя службовыя асобы краіны, члены ўрада, кіраўнікі органаў дзяржкіравання, буйнейшых прадпрыемстваў, ВНУ і банкаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, сродкаў масавай інфармацыі.
У гэтым годзе сярод запрошаных у Авальную залу асабліва шырока прадстаўлена беларуская грамадскасць. У іх ліку дэпутаты мінулых скліканняў, прадстаўнікі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь», Беларускага саюза жанчын, студэнты ВНУ (у тым ліку прадстаўнікі БРСМ), курсанты ваенных навучальных устаноў, журналісты рэгіянальных СМІ.
У Пасланні канцэптуальна адлюстраваны асноўныя акцэнты ў сацыяльна-эканамічным развіцці краіны на цяперашнім этапе. Змест Паслання ў тым ліку вызначаецца зыходзячы з аналізу зваротаў, што паступілі перад «Вялікай размовай з Прэзідэнтам»
1 сакавіка бягучага года. Кожны з такіх зваротаў быў дасканала вывучаны і прапрацаваны.
Выступленне Аляксандра Лукашэнкі трансліравалася ў прамым эфіры па тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 24» і Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.
БЕЛТА.

Фото БЕЛТА.