Команда Ляховичского района лидировала в первенстве Брестской области по легкоатлетическому кроссу

Першынство Брэстчыны па лёгкаатлетычным кросе стаіць у ліку старэйшых у сваім сегменце спаборніцтваў вобласці. Як самастойныя старты праводзяцца ў вясеннім і асеннім варыянтах, традыцыйна збіраюць мацнейшых, з патэнцыялам і рознабаковай бегавой падрыхтоўкай юных атлетаў Берасцейшчыны. Апошні — 30 верасня — старт быў прадстаўлены камандамі ўсіх раёнаў, а таксама гарадоў Пінска, Баранавіч і Брэста. Прайшоў у Іванаве. Як паведаміў трэнер-выкладчык ДЮСШ Андрэй Іванюценка, трасы пралягалі па перыметры возера. Моцная перасечанасць мясцовасці, перапад вышынь «выстаўлялі» да ўдзельнікаў дадатковыя патрабаванні.
Для самых юных бегуноў дыстанцыя заканчвалася праз 500 метраў, самыя дарослыя прадстаўнікі моцнага полу «ламалі» сур’ёзны ва ўсіх адносінах чатырохкіламетровы адрэзак. Вынікі выступленняў кожнага з 10 камандных байцоў і фарміравалі агульнакамандны рэйтынг першынства. На гэты раз ён атрымаўся на карысць ляхавічан. У нашых першае месца і заметны ачковы адрыў ад гаспадароў спаборніцтва, якія сталі другімі. А замкнулі тройку лепшых лёгкаатлеты Ганцавіччыны. «Не аднойчы ў розныя гады наша каманда трапляла на гэтых спаборніцтвах у лік прызёраў. Аднак перамога здарылася ўпершыню», — гаворыць спецыяліст.
Вось імёны камандных пераможцаў: Аляксандра Давыдава, Ангеліна Сліва, Юлія Лешык, Дар’я Бярэзіч, Лізавета Кандрацьева, Ягор Грыгарук, Сяргей Рылко, Алег Катко, Уладзімір Наумік, Дзмітрый Бацечка. Асобна адзначым індывідуальны поспех і найбольшы ўклад у камандную перамогу вучаніцы вучылішча алімпійскага рэзерву Лізы Кандрацьевай і начаўскага школьніка Дзімы Бацечкі, што ў сваіх забегах сталі, адпаведна, пераможцам і трэцім прызёрам.
Іван КАВАЛЕНКА.

2 thoughts on “Команда Ляховичского района лидировала в первенстве Брестской области по легкоатлетическому кроссу

  • 03/11/2012 в 21:26
    Permalink

    фотографию можно было бы и получше выбрать

  • 05/11/2012 в 19:36
    Permalink

    Вышлите на электронный адрес lves.02.2010.lyakhovichi@mail.ru свою. С удовольствием заменим.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *