Вітаміны ад Ляхавіцкіх валанцёраў
У Дамах сацыяльных паслуг вёсак Шавялі, Стральцы, Гута, Завінне, Цыгань пажылыя людзі з нецярпеннем чакалі прыезду валанцёраў раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа. Нагода была прыемнай: таварыства арганізавала дабрачынную акцыю ў падтрымку іх здароўя, і ўсе, хто прыйшоў у гэты дзень на сустрэчу, атрымалі вітаміны.
— Вельмі дарэчы такі падарунак перад пачаткам зімы і сезонам прастудных захворванняў, — адзначае старшыня раённай арганізацыі таварыства Чырвонага Крыжа Жанна Лешык. — Вяскоўцы засталіся задаволенымі.
Аліна ЛАПІЧ.