В прошлом году на Ляховиччине родилось 106 девочек и 106 мальчиков

Статус 2019 кожнаму пакінуў сваю гісторыю, у некага адзначыўся сюрпрызам, іншым падарыў незабыўныя ўражанні. А для кагосьці стаў годам нараджэння – на Ляхавіччыне стала больш на 106 хлопчыкаў і столькі ж дзяўчынак. Першынцы зарэгістраваны ў 76 сем’ях, другія – у 74. Статус мнагадзетных прынеслі сваім татам-мамам 38 нованароджаных, чацвёртае дзіця з’явілася ў 15 сем’ях, пятае – у чатырох, радаваліся шостаму і сёмаму па дзве сям’і, расказала “ЛВ” начальнік аддзела загс райвыканкама Вольга Новік.
Шчаслівыя бацькі называлі дачок і сыноў самымі рознымі імёнамі. У тройцы папулярных за год дзявочых – Ганна, Вікторыя і Сафія. Рэдкія ў 2019 лічыліся Юлія, Эліна, Эвеліна, Златаслава, Лада, Аксіння, Іларыя і г.д. У хлапчуковым топе – Арцём, Аляксандр і Максім. Сярод эксклюзіўных Трафім, Спірыдон, Цімур, Захар, Арцёмій, іншыя.
Згулялі вяселлі ў мінулым годзе 100 пар, з іх 82 рэгістравалі адносіны ў загсе.
Снежаньскія паказчыкі таксама з плюсам. Дзве сям’і сталі мнагадзетнымі. Аддзел загс выдаў дзевяць пасведчанняў аб нараджэнні – чатырох хлопчыкаў і пяці дзяўчынак. Самы маленькі наш зямляк з’явіўся на свет ў 12-м месяцы вагой 1990 грамаў і даўжынёй 43 сантыметры. Статус снежаньскага здаравячка заваяваў хлопчык з вагой 3860 грамаў. Яго рост склаў 54 сантыметры. Самай высокай аказалася дзяўчынка ростам 55 сантыметраў.
Наталля ПЕРАПЕЧКА.