Адкрытасць дарагога вартая. Сваім меркаваннем пра інтэрв’ю Прэзідэнта часопісу TIME падзяліўся старшыня Ляхавіцкага райвыканкама

Мікалай МАРОЗ, старшыня Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта:
– Як і кожнае выступленне Прэзідэнта нашай краіны, інтэрв’ю Аляксандра Лукашэнкі амерыканскаму выданню Time мае шырокі палітычны, грамадскі рэзананс, прычым не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Наш Прэзідэнт у чарговы раз паказаў сябе выдатным дыпламатам, палітычным лідарам з вялікім вопытам, у тым ліку кіраўніцтва краінай у няпростых умовах, граматным і прадбачлівым палітыкам. Напэўна таму размова з амерыканскім журналістам стала такой адкрытай і глыбокай. Лейтматывам інтэрв’ю былі пытанні забеспячэння нацыянальнай бяспекі.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў: канцэпцыя бяспекі нашай краіны заснавана на тым, што Беларусь рыхтуецца да вайны, каб яе пазбегнуць, і ўся праводзімая палітыка накіравана на захаванне
міру, каб наш народ жыў спакойна, а беларусы заўжды былі ўпэўненымі, што ніхто не замахнецца на наш суверэнітэт.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь праводзіць незалежную знешнюю палітыку і імкнецца развіваць сяброўскія адносіны са сваімі суседзямі. А выбар на карысць Расіі як аднаго з галоўных саюзнікаў – пазіцыя зразумелая, бо Расія не толькі брацкая краіна, але і асноўны рынак для нашых вытворцаў. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што паміж Беларуссю і Расіяй былі і застаюцца цесныя саюзніцкія адносіны, якія склаліся не толькі гістарычна, але і замацаваны ў шматлікіх дакументах. Зроблены акцэнты і на іншых знешнепалітычных аспектах.
Лічу, што беларусы, ды і не толькі жыхары нашай краіны, пасля гэтага інтэрв’ю яшчэ больш пераканаліся, што ў нас моцны лідар, які не баіцца браць на сябе адказнасць у самыя важныя моманты і ўпэўнена вядзе Беларусь у стваральным напрамку. Адкрытасць Прэзідэнта да давернага дыялогу дарагога вартая.