«Хочацца, каб наш горад квітнеў…»

У дзень суботніка  Ляхавічы прыбавілі каля трохсот новых зялёных «жыхароў» – дрэваў самых розных відаў.
– Традыцыя садзиць дрэвы ў нашай сям’і прыжылася даўно. Не першы год так працуем. Сёлета з дачкой Ганнай паўдзельнічалі ў пасадцы дрэў у гарадскім скверы. Сапраўды хочацца, каб наш горад квітнеў, азеляняўся. І прыемна, што многія ляхавічане не раўнадушныя да гэтага. Хочацца, каб у нас з’явіўся свайго роду батанічны сад, дзе ёсць на што паглядзець і чым падзівіцца. Ляхавічы прыгожыя, і нам трэба гэта берагчы. Часам падкрэсліць нашу ўнікальнасць, – адзначае загадчык сектара архітэктуры і будаўніцтва аддзела райвыканкама Алена Князева