Ад гравійкі да асфальта. У нядзелю ў Беларусі – Дзень аўтамабіліста і дарожніка

Дарога – гэта цэлае жыццё. Менавіта з  яе  пачынаецца  будаўніцтва плошчаў,  вуліц, дамоў.  Так ці інакш літаральна кожны з нас  звязаны з транспартам і дарогамі.
Па тэрыторыі Ляхавіцкага раёна праходзіць больш за   480 кіламетраў асфальта-бетонных, гравійных, грунтовых дарог рознага прызначэння.  Утрымліваць іх у належным стане, у любую пару года  забяспечваць камфортны і бяспечны пра-езд – клопат дарожных службаў.  Як і будаўніцтва новых пуцеправодаў, падтрыманне ў парадку прыдарожных палос, аўтобусных прыпынкаў і многае іншае. Іх напружаная праца патрабуе фізічнай і эмацыянальнай  сама-аддачы, часта даводзіцца  шчыраваць у складаных, здараецца, і экстрэмальных умовах – у маразы ці завеі, пад спякотным сонцам. А дапамагаюць у гэтым прафесіяналізм, вернасць справе, узаемадапамога і ўзаемавыручка.
Вуліца  Кастрычніцкая, 128 –  з гэтага адраса пачынаецца дарожная  гісторыя Ляхавіччыны.Тут у  лістападзе 1966 года  быў створаны дарожна-эксплуатацыйны ўчастак №200 пад кіраўніцтвам Віктара Куцені. З цягам часу ўзводзіліся асноўныя базы, склады, адміністрацыйны будынак, гаражы па вуліцы Арлоўскага. Набывалася новая тэхніка, павялічвалася і працягласць абслугоўваемых  транспарт-ных магістраляў. Чвэрць стагоддзя калектыў дарожнікаў узначальваў Іван Касмін.  Потым гэтым адказным участкам  больш за 10 гадоў кіравала  Алена Лойка. Гэта пры ёй 20 гадоў назад ДЭУ-200 ператварылася  ў ДРБУ-200.
Сіламі нашых дарожнікаў пабудаваны аўтадарогі Ляхавічы-Крывошын-Свяціца, Ляхавічы-Сваятычы, Дарава-Навасёлкі, Краглі-Падлессе, аб’езд райцэнтра. ДРБУ-200 рэканструявала вуліцу Леніна ў Ляхавічах, добраўпарадкоўвала вуліцы аграгарадкоў. Спецыялісты арганізацыі прымалі ўдзел у будаўніцтве аўтадарогі «Абыход тэрыторыі Нацыянальнага парку «Белавежская пушча».
І сёлета калектыў  задзейнічаны на многіх важных аб’ектах.  Яшчэ нядаўна дарога з райцэнтра ў аграгарадок Падлессе была сапраўдным іспытам для тэхнікі, вадзіцеляў і пасажыраў.  У гэтым годзе 6 кіламетраў аўтадарогі Ляхавічы-Дамашы змянілі гравійнае пакрыццё на  асфальтабетоннае. Аналагічнае пераўтварэнне на прыкладна такой жа адлегласці адбылося і з участкам аўтадарогі  Альхоўцы-Завінне.  Акрамя таго, на парадку дня і ямачны рамонт – работы хапае.  Галоўнае патрабаванне да работы дарожнікаў застаецца ранейшым – хуткасць пры належнай якасці.
КУП «Брэстаблдарбуд»  стала падрадчыкам аб’екта коштам больш за 80 тысяч рублёў «Квартал  шматпавярховай жылой забудовы ў межах вуліцы Леніна, вуліцы Палявой, вуліцы Інтэрнацыянальнай г.Ляхавічы. Добраўпарадкаванне і інжынерныя сеткі (вул. Палявая)».
Калі мясцовыя дарогі – зона адказнасці ДРБУ-200, то за ўчасткамі рэспубліканскіх аўтамагістралей  сочаць Івацэвіцкае ДЭУ-23 і ДЭУ-24.
Іх асноўны  клопат – касметыч-ны рамонт праезнай часткі і добраўпарадкаванне прыдарожных палос.
У райцэнтры за чысціню, належны стан дарог, аўтобусных прыпынкаў адказваюць камунальнікі. На балансе КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» знаходзіцца  больш за 52 кіламетры гарадскіх вуліц. З пачатку года зроблены рамонт асфальта-бетоннага пакрыцця і тратуараў на вуліцах Янкі Купалы,  Камсамольскай, добраўпарадкавана дваровая тэрыторыя  дамоў № 20 і № 22 па вуліцы Арлоўскага.
Узгадваючы дарожныя  новабудоўлі, нельга не назваць першую чаргу добраўпарадкавання квартала індывідуальнай жылой забудовы «Патапавіцкі», здадзеную ў эксплуатацыю сёлета ў ліпені. Хоць асноўны падрадчык і не ляхавіцкі (будаўніцтвам займалася Брэсцкая арганізацыя), аб’ект важны для інфраструктуры гэтага мікрараёна.
Галіна КАНЬКО.
Фота Маргарыты КУХТА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *