Сямідзёнка на парадак. Падчас лістападаўскага пасяджэння райвыканкама разглядалася пытанне аб санітарна-тэхнічным стане МТФ, машынных двароў, майстэрняў

За тыдзень неабходна навесці элементарны парадак, добраўпарадкаваць тэрыторыі МТФ, машынных двароў, майстэрняў. Такое патрабаванне да кіраўнікоў сельгасарганізацый Ляхавіччыны агучыў старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Мароз падчас лістападаўскага пасяджэння райвыканкама, дзе разглядалася пытанне аб санітарна-тэхнічным стане малочнатаварных жывёлагадоўчых фермаў, машынна-трактарных двароў, санітарна-бытавым забеспячэнні працаўнікоў у сельгасарганізацыях.

Што на машынных дварах

Справаздачу па пытанні трымала першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Анастасія Рабцэвіч. Яна адзначыла, што для добраўпарадкавання машдвароў зроблена нямала. Так, у ААТ «Жарабковічы» адрамантаваны і пафарбаваны агароджа машыннага двара, будынак захоўвання нафтапрадуктаў на складзе ГЗМ, уладкаваны пляцоўкі для складзіравання і захоўвання металалому. Завершаны работы па будаўніцтве пляцоўкі для мыцця буйнагабарытнай тэхнікі і іншае.

Машынна-трактарны двор СВК «Ляхавіцкі» даўно лічыцца ўзорным не толькі сярод сельгаспрадпрыемстваў раёна. Тым не менш, работы па добраўпарадкаванні не прыпыняюцца. Сёлета, напрыклад, зроблены бягучы рамонт і рэканструкцыя памяшканняў ВТА для энерганасычанай тэхнікі, рамонтнай майстэрні. Рэканструюецца пляцоўка для мыцця тэхнікі.

Шэраг работ паспяхова выканалі ў ЗАТ «Белпрампрыбор». Касметычны рамонт бытавых памяшканняў уключаў замену ўмывальнікаў, падлогі ў душавой і іншае.

У ААТ «Нача» новая агароджа з’явілася на пляцоўцы для захоўвання прычапных агрэгатаў, адрамантаваны навес для захоўвання тэхнікі.

Пэўная работа праведзена і ў іншых гаспадарках раёна. Усяго на мерапрыемствы па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні машынных двароў сельгаспрадпрыемствы зрасходавалі каля 110 тысяч рублёў уласных сродкаў. Разам з тым, па словах Анастасіі Рабцэвіч, у ААТ «Ляхавіцкі райаграсэрвіс», «Шлях новы», «Жарабковічы», КСУП «Ліпнянка» яшчэ ёсць некаторыя пытанні, вырашэнне якіх не патрабуе істотных фінансавых укладанняў. Яны тычацца ў асноўным сістэмнасці і своечасовасці правядзення работ па навядзенні парадку, пляцовак, дзе захоўваецца спісаная тэхніка і г. д.

Ферменны маніторынг

Куды больш недапрацовак выяўлена падчас маніторынгу жывёлагадоўчых фермаў.

– Ад парадку на фермах напрамую залежаць здароўе жывёлы, жыццяздольнасць цялят і якасць сырадою. Даводзіцца канстатаваць, што большасць сельгаспрадпрыемстваў не выконвае рэкамендацыі спецыялістаў райсельгасхарчу і рай-ветстанцыі, – адзначыла першы
намеснік старшыні райвыканкама. Аднак, калі па «Белпрампрыборы» толькі адна істотная заўвага (не агаро- джана МТФ «Бенькаўцы»), то па «Ліпнянцы», райаграсэрвісе, «Шляху новым» недапрацовак куды больш. І тычацца яны той жа неагароджа-насці, несвоечасовых вывазу гною, чысткі выгульных двароў і жывёлагадоўчых памяшканняў, дэзынфекцыі, у тым ліку прафілакторыяў і індывідуальных домікаў для цялят. Не пабелены жывёлагадоўчыя аб’екты перад стойлавым перыядам, не абсталяваны пад’язныя шляхі да МТФ, ёсць прэтэнзіі да правядзення санітарных дзён. Агучаны і іншыя слабыя месцы. Справа ў большасці выпадкаў у няўменні расставіць прыярытэты і арганізаваць работу. Зноў жа, асаблівых фінансавых выдаткаў, напрыклад, на тое, каб абкасіць тэрыторыю ці правесці дробны рамонт кармавых сталоў і стойлавых рам, не патрабуецца. Ды і, напрыклад, у райаграсэрвісе вывезці з тэрыторыі фермаў гной – таксама вырашальная задача.

Кіраўнікі сельгаспрад-прыемстваў заверылі, што недапрацоўкі будуць выпраўлены ў бліжэйшы час.

Начальнік райсельгасхарчу спынілася і на тэхнічным забеспячэнні жывёлагадоўчых аб’ектаў. На шэрагу МТФ у «Жарабковічах», райаграсэрвісе, «Ліпнянцы», «Шляху новым» патрабуецца замена даільных установак. На МТК «Падбарочча» (райаграсэрвіс) бываюць праблемы з водазабеспячэннем.

Раздача кармоў жывёле арганізавана з дапамогай кормараздатчыкаў, усе яны абсталяваны вагамі, грузяцца кармы аўтаматычна. А ў «Ляхавіцкім», «Начы», «Жарабковічах» на ўзбраенні спецыялізаваныя фрэзы для здрабнення травяністых кармоў.

На працягу года ва ўсіх гаспадарках праводзілася работа па паляпшэнні санітарна-бытавых умоў для працаўнікоў.

Пра якасць і не толькі

Адна з актуальнейшых задач – паляпшэнне якасці малака. Даўно даказана: гэта сыравіна можа карэнным чынам паўплываць на фінансавы дабрабыт як гаспадаркі ў цэлым, так і канкрэтнага працаўніка. Малако – гэта грошы, а якія – залежыць ад гатунку, тлустасці і таварнасці. Можна дадаткова зарабіць на экстры і страціць, калі сырадой прадаецца першымгатункам. Як адзначыў кіраўнік раёна, каб палепшыць малочныя паказчыкі, не патрабуецца нічога надзвычайнага: усяго толькі перагледзець рацыён жывёлы, накарміць яе, для чаго назапасіць належную кармавую базу. Плюс догляд, стварэнне належных умоў для жывёлы і для работнікаў. Патрабуецца карэкціроўка ў рабоце заатэхнічнай і ветэрынарнай службаў.

– Нельга застойвацца на месцы. У кожным сельгас-прадпрыемстве ёсць рэзервы, патэнцыял. Кіраўнік павінен несці адказнасць за стан спраў у гаспадарцы. Патрэбны сістэма, дакладна распрацаваны і вывераны план на бліжэйшую перспектыву ў кожным падраздзяленні, толькі тады можна чакаць паспяховых вынікаў, – рэзюмаваў Мікалай Мароз.

Галіна КАНЬКО.