У працоўных калектывах Ляхавіцкага раёна прайшоў адзіны дзень інфармавання

Інфармацыйна-прапагандысцкая група райвыканкама пабывала ў калектыве ДЛГУ «Ляхавіцкі лясгас». Галоўная тэма размовы — «Павышэнне фінансавай граматнасці насельніцтва». Яе сутнасць раскрыла вядучы спецыяліст аддзела рознічнага бізнесу ЦБП № 117 ААТ ААБ «Беларусбанк» Наталля Грыгаровіч. Яна адзначыла, што, нягледзячы на даступнасць банкаў і шырокую сетку філіялаў і аддзяленняў у Рэспубліцы Беларусь, узровень выкарыстання насельніцтвам фінансавых паслуг застаецца параўнальна нізкім. Па інфармацыі Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, больш за 14 працэнтаў грамадзян наогул не знаёмыя з такімі магчымасцямі, 38 працэнтаў з’яўляюцца карыстальнікамі базавага ўзроўню (даступныя 1-2 фінансавыя аперацыі) і толькі 47 працэнтаў актыўна карыстаюцца фінансавымі паслугамі.
Прадстаўнік банка заўважыла, што найбольш распаўсюджаныя фінансавыя памылкі нашых землякоў абумоўлены адсутнасцю планавання сямейнага бюджэту, недахопам ведання асноўных фінансавых тэрмінаў і механізмаў, няўменнем прымаць рашэнні, заснаваныя на аналізе ўсёй даступнай інфармацыі ў адносінах выкарыстання фінансавых паслуг, адсутнасцю прававых ведаў, якія датычаць абароны правоў спажыўцоў на фінансавым рынку і іншае.
Наталля Грыгаровіч дала шэраг парад па асаблівасцях выкарыстання розных фінансавых паслуг, агучыла актуальную інфармацыю аб сітуацыі на фінансавым рынку, адказала на пытанні.
Падчас адзінага дня інфармавання абмяркоўваўся і стан пажарнай бяспекі ў нашым раёне. Спецыяліст РАНС Ірына Тукай нагадала аб адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне правілаў супрацьпажарнай бяспекі.
Пра месячнік добраўпарадкавання, які праходзіць у рэспубліцы, гаварыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Наталля Мацкевіч, якая заклікала ўсіх прыняць удзел у навядзенні парадку на зямлі.
Аліна ЛАПІЧ.

Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *