Из 12 претендентов призёрами Полесского кросса стали двое ляховичан

Не для фанатаў каралевы спорту нагадаем: ураджэнец Іванаўскага раёна Уладзімір Цямчык у свой час уваходзіў у склад савецкай зборнай. Бегаў і стаерскія дыстанцыі, аднак, найбольш заметны «след» пакінуў на марафонскіх 42195 метрах. Працуе ў Брэсце. У яго родным Іванаве штогод праводзіцца Палескі лёгкаатлетычны крос на прызы майстра спорту міжнароднага класа. 14 красавіка прайшло юбілейнае — дзясятае па ліку — свята бегу. Іменна такім, па словах трэнера-выкладчыка Ляхавіцкай ДЮСШ Андрэя Іванюценкі, з’яўляецца крос для яго ўдзельнікаў.
Дыстанцыі на любы ўзрост і ўзровень гатоўнасці, у тым ліку расіяне і ўкраінцы сярод сапернікаў. Не зважаючы на дождж і «кіслую» трасу — яркая фестывальная атмасфера. Асаблівы каларыт турніру надала прысутнасць у Іванаве алімпійскай чэмпіёнкі Юліі Несцярэнкі. Усе, канешне ж, памятаюць яе афінскі 2004 года алімпійскі трыумф. Юлія прыняла ўдзел у цырымоніі адкрыцця турніру, узнагароджанні яго пераможцаў і прызёраў, правяла аўтограф- і фотасесію.
З 12 прэтэндэнтаў прызёрамі Палескага кросу сталі двое ляхавічан: другімі закончылі свае забегі вучань сярэдняй школы №1 Ягор Грыгарук і зараз навучэнка абласнога вучылішча алімпійскага рэзерву Ангеліна Сліва.
У папярэднія гады Палескі лёгкаатлетычны крос і першынство вобласці па кросе праводзіліся асобна з прыкладна тыднёвай розніцай у тэрмінах. Рашэнне правесці ў гэтым годзе крос у фармаце «два ў адным» здаецца цалкам лагічным. У тым ліку і з пункту гледжання ашчаднасці расходавання фінансавых сродкаў. Такім чынам, для лёгкаатлетаў Брэстчыны Палескі крос стаў дадаткова і абласным першынством, дзе Ягор і Ангеліна «пераразмеркаваліся» ў пераможцы, а яшчэ адна наша навучэнка вучылішча алімпійскага рэзерву Лізавета Кандрацьева чацвёрты вынік у кросе на прызы Цямчыка змяніла на другі ў заліку сярод лёгкаатлетаў Брэстчыны.
Афіцыйна другое каманднае месца нашых землякоў сярод 19 дружын вобласці можна і трэба лічыць паспяховым. Лепш атрымалася ў каманды Пружанскага раёна, адразу за ляхавічанамі — кобрынскія лёгкаатлеты.
Іван КАВАЛЕНКА.

Фота з сайта  klbviktoria.com

One thought on “Из 12 претендентов призёрами Полесского кросса стали двое ляховичан

  • 24/04/2013 в 22:52
    Permalink

    Молодцы , спортсмены! Стараются, побеждают. Не каждый бы в плохую погоду вышел на улицу. Физкульт-привет тренерам!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *