План праверак агучаны

На афіцыйным сайце Камітэта дзяржаўнага кантролю размешчаны планы выбарачных праверак на першае паўгоддзе 2023 года.

У план уключана 404 праверкі ў дачыненні да 342 суб’ектаў гаспадарання, з іх 318 (78,7 працэнта) – праверкі наглядных органаў (пытанні, якія датычацца забеспячэння бяспекі жыцця, здароўя грамадзян і навакольнага асяроддзя). Пры гэтым 50 суб’ектаў будуць правераны ў рамках сумесных праверак адначасова некалькімі кантралюючымі (нагляднымі) органамі.
Найбольшая колькасць праверак запланавана органамі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях – 108 (26,7 працэнта ад агульнай колькасці), Міністэрства працы і сацыяльнай абароны – 62 (15,3 працэнта), Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя –  55 (13,6 працэнта). Камітэт дзяржаўнага кантролю Брэсцкай вобласці плануе правесці 11 праверак.
Варта адзначыць, што ў план выбарачных праверак уключэнне новых суб’ектаў гаспадарання, а таксама дабаўленне кантралюючага (нагляднага) органа ў якасці сувыканаўцы па праверцы не дапускаецца. Унясенне змяненняў у план магчыма толькі ў выпадку выключэння праверкі, выключэння са складу выканаўцаў праверкі або пры змяненні месяца пачатку яе правядзення.

КДК Брэсцкай вобласці.