Наш удзел у «Белагра». Ляхавічане пабывалі на міжнароднай спецыялізаванай выставе

Міжнародная спецыялізаваная выстава «Белагра» па праве стала адной з візітовак Беларусі. Сёлета яна прайшла ў нашай краіне ў 33-і раз. З 6 па 11 чэрвеня экспазіцыі «Белагра-2023» раскінуліся на 30 тысячах квадратных метраў Кітайска-беларускага індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Удзел у вялікім выставачным форуме ўзялі звыш 450 кампаній з Беларусі і замежных краін: прадстаўнікі больш як
30 рэгіёнаў Расіі, а таксама з Кітая, Індыі, Германіі, Італіі, Турцыі, Кубы, краін Афрыкі і іншых краін свету.

Ляхавічане заўжды прыязджаюць на выставу не толькі ў якасці гледачоў, але і прадстаўляюць разнастайную прадукцыю, удзельнічаюць у конкурсах. У апартаментах выставы і сёлета адве-дзена месца для кучаравых з авечкафермы ААТ «Жарабковічы». Пад гарачым чэрвеньскім сонцам у сваіх часовых пакоях адпачывалі жарабковіцкія авечкі і бараны. Побач французскі трус, літоўскі баран, англійскі бык, дацкая карова, алпійскі казёл – па назвах можна вывучаць геаграфію.


– Лічым гонарам, што нас штогод запрашаюць на такі міжнародны прадстаўнічы форум. Прыемна, калі вяртаемся з дыпломамі. Сёлета не стала выключэннем. Папоўнілі скарбонку ўзнагарод за нашых кучаравых «экспанатаў» – самых лепшых прадстаў-нікоў трох парод: аска-нійскай, прэкас і мерыналандшаф. Да нас падыходзілі, цікавіліся, як можна набыць жывёлу. З’ездзілі нездарма, – гаворыць намеснік дырэктара ААТ «Жарабковічы» Леанід Варвашэвіч.
З году ў год на «Бел-агра» праводзіцца рэспубліканскі конкурс «Лепшая карова». Адны з самых важкіх паказчыкаў – колькасць надояў і якасць малака. Кожную рагулю-прэтэндэнтку (сёлета іх было 24 з усіх рэгіёнаў краіны) на галоўны тытул ацэньвалі па 18 пазі-цыях. Калісьці сярод пераможцаў у намінацыі «лепшая племянная карова» былі і гадаванцы СВК «Ляхавіцкі».
Пераможцу народнага конкурсу-дэгустацыі «Чэмпіён смаку» таксама выбіраюць на выставе ў справядлівай барацьбе і без этыкетак, толькі па смакавых якасцях. Пераможца конкурсу атрымлівае права маркіроўкі сваёй прадукцыі знакам «Чэмпіён смаку». Сёлета ляхавіцкія перапрацоўчыя прадпрыемствы ў конкурсе не ўдзельнічалі, але смак нашай прадукцыі спадабаўся многім.
– Мы не ўпершыню праводзім дэгустацыю прадукцыі на «Белагра». Але звычайна рабілі гэта на працягу аднаго дня. Сёлета працавалі на працягу пяці дзён, кожную раніцу прывозілі тавар у Мінск з Ляхавічаў. Попыт быў на ўсё: каштавалі смятану і тварог па аўтарскіх рацэптах, ёгурт «Сняжок», масла «Ляхавічок»… Колькі кампліментаў «смачна і натуральна» пачулі. Падыходзілі менеджары, цікавіліся тэлефо-намі, думаю, пакупнікоў прадукцыі стане істотна больш. З задавальненнем пакаштавалі і прадукцыю іншых прадпрыемстваў, – дзеліцца ўражаннямі начальнік аддзела якасці СААТ «Ляхавіцкі малочны завод» Ірына Няхай.
Заўсёдны ўдзельнік «Белагра» – Ляхавіцкі кансервавы завод (на здымку).
– Сёлета вырашылі здзівіць. Стаўку зрабілі на прадукцыі, якую гатавалі непасрэдна на выставе. Размова ідзе пра халаднікі на аснове буракоў і шчаўя, морсы, напіткі з бярозавіку і іншую смакату. Жадаючых паспрабаваць было шмат, выстройваліся чэргі. Хвалілі, цікавіліся рэцэптамі, дзякавалі, – расказвае дырэктар завода Аляксандр Вашчук.
З году ў год не ўпускаюць шанц пабываць на міжнароднай выставе «Белагра» і прадстаўнікі ўсіх аграрных і перапрацоўчых прадпрыемстваў АПК Ляхавіччыны.
– Гэта ўнікальная магчымасць атрымаць поўную інфармацыю пра навінкі і дасягненні ў аграпрамысловым комплексе Беларусі і іншых краін. Усё абысці за дзень нерэальна. Выставачныя павільёны, прэзентацыі агратэхнікі і насення, прадукцыі жывёлагадоўлі і машынабудавання, дэгустацыі, майстар-класы, тэматычныя канферэнцыі і семінары, конкурсы, інтэрактыўныя
праграмы – далёка не поўны пералік таго, чым напоўнены дні на «Белагра». Дэлегацыя Ляхавіцкага раёна атрымала нямала станоўчых уражанняў, – расказвае намеснік начальніка райсельгасхарчу Таццяна Кацуба.
Будзем спадзявацца, што праз год на «Бел-агра-2024» прадстаўніцтва Ляхавіччыны павялічыцца. Нам ёсць што паказаць.

Галіна КАНЬКО.