Квартал чыстых спраў. Якімі тэмпамі і наколькі якасна наводзіўся парадак на Ляхавіччыне ў першым квартале бягучага года

Якімі тэмпамі і наколькі якасна наводзіўся парадак на Ляхавіччыне ў першым квартале бягучага года, абмеркавалі на апаратнай нарадзе ў старшыні райвыканкама.

Сітуацыю маніторылі прадстаўнікі розных службаў і арганізацый – прыродаахоўнай, землеўпарадкавальнай, санітарнай, на кантролі гэтыя важныя пытанні і ў раённай улады. Старшыня райвыканка-
ма Мікалай Мароз падкрэсліў, што добраўпарадкаванне – справа ўсіх і кожнага.
Начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Іна Траяноўская спынілася на асноўных прынятых мерах па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку за студзень – сакавік 2025 года. Уладкаванне пешаходных дарожак на плошчы 80 квадратных метраў на вуліцы Чкалава, рамонт вулічна-дарожнай сеткі на плошчы 400 квадратных метраў, замена 10 ліхтароў на святлодыёдныя на гарадскіх вуліцах, устаноўка кантэйнернай пляцоўкі і трох кантэйнераў для збору другасных адходаў па вуліцы Інтэрнацыянальнай, рамонт дзіцячай гульнявой пляцоўкі па вуліцы Мінскай, пасадка 75 дрэў і 40 кустоў – гэта на рахунку КУМВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ» у Ляхавічах. Таксама камунгас правёў работы па добраўпарадкаванні 10 могілак у горадзе і сельскіх населеных пунктах.
Уключыліся ў чыстыя справы і сельгаспрадпрыемствы раёна. Найбольш актыўна работы ідуць у СВК «Ляхавіцкі», ААТ «Жараб-
ковічы», «Нача», СУП «Белазем’е».
Прадаўжаецца знос пустуючых дамоў у сельскай мясцовасці. За квартал гэтага года знесена 9 дамоў, трэць з іх – у Навасёлкаўскім сельсавеце.
Прадпрыемства меліярацыйных сістэм справілася з планам і ачысціла меліярацыйныя каналы ад драўнінна-хмызняковай расліннасці на працягласці 19,5 кіламетра, а 13,9 кіламетра ачышчаны ад заглейвання.
Дарожныя арганізацыі – ДРСУ-200, ДЭУ-24, ДЭУ-23 – ачышчаюць палосы адводу аўтамабільных дарог, выдаляюць аварыйныя дрэвы, займаюцца бягучым рамонтам аўтамабільных дарог. Свой участак у межах Ляхавіцкага раёна добраўпарадкуе і Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі.
Напярэдадні 80-годдзя Вялікай Перамогі наводзіцца парадак на тэрыторыях воінскіх пахаванняў. Актыўна папрацавалі зем-
лякі і падчас акцыі «Дай лесу новае жыццё!».
Іна Траяноўская рэзюмавала, што ўсе запланаваныя на першы квартал мерапрыемствы выкананы.
Пра эфектыўнасць выкарыстання зямель на тэрыторыі раёна гаварыла начальнік аддзела землеўпарадкавання Наталля Крымская. На тэрыторыі раёна падчас правядзення абследаванняў выяўлена
854 самавольна занятыя зямельныя ўчасткі, з якіх 288 – у горадзе. Па стане на 28 сакавіка прынята 43 рашэнні аб легалізацыі самавольна занятых участкаў, агульная сума ўнесеных плацяжоў за права легалізацыі склала амаль 61 тысячу  рублёў. Вядзецца работа з жыхарамі шматкватэрнікаў і прыватнай забудовы па навядзенні парадку ў дварах.
Супрацоўнікі райЦГіЭ за тры месяцы гэтага года праверылі 506 тэрыторый і выявілі парушэнні санітарнага стану на 141 аб’екце. Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ляхавіцкага раёна Віталій Ціханаў адзначыў, што найбольш парушэнняў зафіксавана на будаўнічых пляцоўках, прамысловых і сельскагаспадарчых аб’ектах, спартыўных і дзіцячых пляцоўках, на прыдамавых тэрыторыях, землях агульнага карыстання сельскіх населеных пунктаў і прыватнага сектара жылой забудовы райцэнтра. Многія суб’екты гаспадарання аператыўна ўхілілі выяўленыя праблемныя моманты. Так, ліквідаваны звалкі адходаў пад трубаправодамі цеплатрасы па вуліцы Леніна паміж дамамі № 54
і № 56, за гаспадарчымі пабудовамі адміністрацыйнага будынка па вул. Чкалава, 8, з прыдамавой тэрыторыі дома № 48а па вуліцы Леніна – у Ляхавічах. Наводзіцца парадак на тэрыторыях гаражных кааператываў «Аўта-ЧК» і «Поспех» (вул. Чкалава), у раёне гаражоў па Чкалава, дзе раней было нямала парушэнняў.
Мікалай Мароз звярнуў увагу дарожных арганізацый, лясгаса на неабходнасць больш якаснага падыходу, а таксама паскарэнне тэмпаў у навядзенні парадку на прыдарожных палосах, а раёна электрасетак – на тэрыторыях ЛЭП і трансфарматарных падстанцый. На неабходнасці добраўпарадкавання вясковык могілак напярэдадні Вялікадня і Радуніцы акцэнтаваў увагу старшыня райсавета дэпутатаў Юрый Чаранкевіч. Пры гэтым ён адзначыў, што варта прыцягваць да такіх спраў жыхароў сельскіх населеных пунктаў.
Галіна КАНЬКО.