Са святам, мая краіна! Паважаныя ляхавічане!

Прыміце шчырыя віншаванні з  Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 533-годдзем горада Ляхавічы!

Галоўнае свята краіны сваёй веліччу і духоўнай сілай звязала разам пераемнасць шматвяковых традыцый, баявыя і працоўныя подзвігі нашага народа. Вызваленая ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў беларуская зямля атрымала магчымасць на свабоднае жыццё ў міры і згодзе, на далейшае развіццё і працвітанне.

Ляхавічы ў гісторыі незалежнай краіны – багаты край з вялікай духоўнай спадчынай і традыцыямі рэлігійнай талерантнасці, адкрытай гасціннасці і дабра. З года ў год горад становіцца ўсё больш утульным і камфортным для жыцця, нарошчвае эканамічны патэнцыял, будуе жыллё, мадэрнізуе інфраструктуру.
Усім землякам жадаем добрага здароўя, бадзёрага настрою, аптымізму і душэўнага цяпла. Няхай у вашых дамах будзе светла і ўтульна, а ў кожнай сям’і пануюць гармонія і згода.

РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ.       РАЁННЫ САВЕТ ДЭПУТАТАЎ.