Стабільнасць наша ўсё. У гаспадарках Ляхавіччыны павялічыўся вал вытворчасці малака

За перыяд са студзеня па ліпень 2025 года жывёлагадоўля раёна працягвае паказваць хоць і стрыманы але ўсё ж рост асноўных вытворчых паказчыкаў. За сем месяцаў бягучага года вал вытворчасці малака ў гаспадарках Ляхавіччыны павялічыўся на больш як 16 працэнтаў у параўнанні з мінулагодняй базай

Дарэчы, па некаторых пазіцыях і ў разрэзе асобных сельгаспрадпрыемстваў стрыманым рост ужо не здаецца. Напрыклад, СВК «Ляхавіцкі» са сваімі і без таго самымі высокімі ў раёне мінулагоднімі паказчыкамі работы жывёлагадоўлі па выніках сёлетняга ліпеня яшчэ больш падняўся ў вытворчасці. Сярэднясутачныя прывагі буйной рагатай жывёлы ў ліпені склалі 812 грамаў на галаву ў суткі. За сем месяцаў удой ад каровы перавысіў 5,5 тысячы кілаграмаў малака, а яго рэалізацыйная якасць з’яўляецца выключна вышэйшай і катэгорыі экстра.

Па выніках ліпеня 100-працэнтную якасць забяспечвае толькі «Ляхавіцкі», блізкую да гэтага ўзроўню лічбу дэманструюць ЗАТ «Бел-
прампрыбор» і СУП «Ліпнянка». Нядрэнна ў напрамку якасці працуе жывёлагадоўля ААТ «Нача» і «Жарабковічы». А якасць – гэта грошы, эканоміка і заробкі працаўнікоў, ад якіх, у тым ліку, у вельмі значнай ступені залежыць укамплектаванасць галіны кадрамі.
Дарэчы, пра прывагі: на другім радку раённага рэйтынгу па гэтым паказчыку пасля СВК «Ляхавіцкі» знаходзіцца «Белазем’е». З завяр-
шэннем папярэдняга месяца ўнітарнае сельгаспрадпрыемства вырасла з прывагамі БРЖ амаль на 200 грамаў на кожнай галаве ў параўнанні з мінулагодняй базай. «Белазем’е» паказала 742 грамы, адсунула на трэцяе месца ААТ «Жарабковічы» і дастаткова значна пераўзышло сярэднераённы паказчык, які ў ліпені таксама не здаецца нізкім, складае ў сярэднім  705 грамаў у суткі на кожную галаву жывёлы.
А вось па рэалізацыі малака гатункамі вышэйшым і экстра Суп за ліпень упала ледзь ці не на 30 пунктаў у параўнанні з мінулагодняй базай, склаўшы толькі 63 працэнты…
Іван КАВАЛЕНКА.