Фармалізм моладзі не сябар. У тым ліку і пра гэта ішла размова на канферэнцыі раённай арганізацыі Ляхавіцкай раённай ГА «БРСМ», на якой падводзіліся вынікі пяцігодкі і акрэсліваліся задачы на будучыню

Сёння жыццё краіны немагчыма ўявіць без эфектыўнай работы гэтага аб’яднання, якое займае лідзіруючыя пазіцыі ў маладзёжнай сферы. Безумоўна, адзін з крытэрыяў паспяховай работы любога грамадскага аб’яднання – колькасць членаў. БРСМ пашырае рады! На сёння ў радах раённай арганізацыі 1 271 чалавек, што складае 38,6 працэнта ад агульнай колькасці моладзі ў раёне (пры сярэднеабласным паказчыку 23,5 працэнта). На Ляхавіччыне зарэгістраваны 42 пярвічныя арганізацыі БРСМ. 569 юнакоў і дзяўчат прадстаўляюць установы сярэдняй адукацыі, 256 – навучэнцы Ляхавіцкага аграрнага каледжа, 122 – моладзь сельгасарганізацый раёна, 282 – моладзь прадпрыемстваў і арганізацый горада, 42 – падраздзяленні РАУС і РАНС. Сярод працоўнай моладзі самая шматлікая пярвічка ў Ляхавіцкай ЦРБ (121 член).
– Прытрымліваюся меркавання, што фармальнае павелічэнне колькасці членаў – гэта не наш шлях. Арыенцір
у рабоце – якасць. У рабоце арганізацыі павінны прымаць удзел маладыя людзі, якія гатовы разам стваральна працаваць, дзейнічаць на агульную мэту дзеля дабрабыту Беларусі, раздзяляюць погляды і курс на ўмацаванне краіны, — адзначылася першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч.
Разам з тым важна заахвоціць моладзь, знайсці падыход, пачуць яе. А многае залежыць ад лідара, які можа арганізаваць
калег да любой справы – ці гэта дабрачынная акцыя,
працоўны марафон, ці творчы конкурс. Заўжды гучаць справы пярвічак камунгаса, «Шляху новага», РАНС, райбальніцы, малочнага завода і іншых, – адзначыла першы сакратар райкама БРСМ Анастасія Дземідовіч.
Мінулая пяцігодка была насычана электаральнымі кампаніямі. Ва ўсе кампаніі моладзь сказала сваё важкае слова. Акрамя таго, што традыцыйна прадстаўнікі БРСМ увайшлі ў склад участковых камісій і назіральнікаў, напярэдадні адзінага дня галасавання і выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь райкам запусціў у раёне адукацыйны праект «Азбука грамадзяніна. Версія 4.0 і 5.0». Ярка прайшла рэспубліканская акцыя «Твой голас першы»
для тых, хто галасуе ўпершыню.
– Мінулыя электаральныя кампаніі для моладзі сталі ўрокамі патрыятызму. Актывісты БРСМ падчас дыскусійных пляцовак напярэдадні выбарчых падзей шмат абмяркоўвалі, разважалі пра важнасць нашай мірнай палітыкі, незалежны статус краіны, што значыць для нас адзінства. Адчувалася, што моладзь разумее адказнасць за выбар, – адзначыла першы сакратар райкама.
Падчас справаздачы гучала шмат акцый, дабрачынных спраў, творчых праектаў, дзе свой след пакінулі члены БРСМ. Прыемна, што вядомыя акцыі разбаўляюцца і сваімі брэндавымі
мерапрыемствамі. Напрыклад, адкрыты мікрафон
«Мы запальваем новыя зоркі», маладзёжная пляцоўка «Навагодні агеньчык», дабрачынны марафон «Масленіца пакаленняў»
і «Дабрачынныя Калядкі»,іншыя.
Асобны напрамак работы грамадскага аб’яднання – студатрадаўскі рух. Занятасць моладзі – гэта своеасаблівая фішка БРСМ. Райкам БРСМ сёння круглы год завязаны ў гэтай справе:
знаходзіць жадаючых працаваць, затым тых, хто гатовы прыняць на працу, а пасля становіцца сувязным звяном паміж попытам і прапановай, стварае атмасферу працоўных будняў. У гэтым годзе ужо адпрацавала10 студатрадаў (137 чалавек), восенню плануецца працоўны дэсант на базе кансервавага завода і СВК «Ляхавіцкі».
– У бягучым працоўным семестры ставім перад сабой задачу не страціць ніводнага працоўнага месца і забяспечыць працоўныя месцы кожнаму, хто пажадае стаць часткай студатрадаўскага руху, –
падкрэсліла Анастасія Дземідовіч.
Калі вы яшчэ не чулі пра наш райкам і яго справы,
падключайцеся да яго інфармацыйнай раздачы. Актывісты БРСМ ствараюць кантэнт на старонцы ў Instagram і ў тэлеграм-канале
«Молодёжь Ляховичи», набірае прагляды відэа ў TikTok «БРСМ Ляховичи».
– Сёння БРСМ – гэта прэстыжна, быць членам арганізацыі – значыць быць у ліку актыўнай моладзі. Трэба шукаць падыходы да кожнага, ствараць асяроддзе, куды будуць імкнуцца. Безумоўна, шмат рэспуб-
ліканскіх акцый, але трэба працягваць ствараць сваё – тое, што захопіць нашых маладых людзей! Працаваць з падрастаючымі патэнцыяльнымі актывістамі, – адзначыў кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна Юрый Чаранкевіч.
Падчас пленума Ляхавіцкага раённага камітэта ГА «БРСМ» у пры-
сутнасці дэлегатаў канферэнцыі аднагалосна
была падтрымана прапанова выбраць першым
сакратаром райкама БРСМ Анастасію Дземідовіч.Віншаванні і пажаданні далейшай плённай працы!
Гэты дзень не застаўся без урачыстасцяў. У райкама БРСМ шмат сяброў – арганізацый і прадпрыемстваў, калектывы якіх заўжды гатовы стаць часткай маладзёжнага жыцця, падтрымаць любую ініцыятыву. Вам словы падзякі за сумесную працу і заслужаныя ўзнагароды.
Сімвалічны момант: шасцёра актывістаў БРСМ падчас канферэнцыі ў рамках пераемнасці паміж рэспубліканскім грамадскім аб’яднаннем «Белая Русь» і грамадскім аб’яднаннем «БРСМ» атрымалі членскія білеты «Белай Русі». Віншаванні ім адрасавала старшыня раённай арганізацыі ГА «Белая Русь» Наталля Ісаханава.
А ляхавіцкую каманду БРСМ папоўнілі дзевяць юнакоў і дзяўчат. З гэтага моманту яны ўладальнікі смарт-білетаў БРСМ. Больш актыўнасці і ініцыятывы!
Рыта Красавіцкая.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.

