«Ніякае багацце не бывае даражэйшым за родную мову». Ужо некалькі гадоў запар у пачатку верасня бібліятэкары Ляхавіцкага раёна збіраюцца ў падарожжа — у сталіцу Дня беларускага пісьменства

Дзень беларускага пісьменства наша краіна адзначае традыцыйна ў першую нядзелю верасня. Гэты дзень лічыцца святам роднага слова, паказвае адзінства беларускай мовы з гісторыяй і культурай Беларусі.

Ужо некалькі гадоў запар у пачатку верасня бібліятэкары Ляхавіцкага раёна збіраюцца ў культурнае падарожжа. На гэты раз іх чакае горад Ліда. Зацікаўленыя абмеркаванні ў прадчуванні новых сустрэч суправаджаюць і аб’ядноўваюць калег. Наведванне сталіцы Дня
беларускага пісьменства заўсёды дорыць добры
ўзнёслы настрой. Гэта не толькі экскурсія па розных гарадах нашай краіны – гэта час, праведзены разам, пра які з цеплынёй успамінаеш цэлы год. На свяце ёсць шмат што паглядзець і паслухаць. Заўсёды шчыра вітаюць калегі ў розных гарадах, калі прыходзіш паглядзець на іх кніжнае царства.
Кожны год свята вызначаецца чымсьці новым, адметным, звязаным з гісторыяй і традыцыямі таго рэгіѐна, дзе яно ладзіцца. Дзень беларускага пісьменства для кожнага бібліятэкара – гэта свята душы. На вуліцы, сярод шматлікіх лакацый, фотазон, выстаў заўсёды можна сустрэць знакамітасць, узяць аўтограф у любімага беларускага аўтара, зрабіць сэлфі і, канешне ж, агульнае фота з земляком Алесем Бадаком, які заўсёды шчыра вітае дэлегацыю з Ляхавіцкага раёна. Канцэрты, прэзентацыі кніг і чаканая падзея – падвядзенне вынікаў конкурсу на суісканне Нацыянальнай літаратурнай прэміі, дзе будуць названы лепшыя літаратары краіны ў розных намінацыях. Са свята заўсёды прывозіш шмат ідэй і натхнення. Гэтыя ідэі потым выліваюцца
ў перамогі ў прафесійных конкурсах.
Хочацца шмат чаго зрабіць. І робім – дружна, сваёй талакой, камандай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы.
Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. Роднае слова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і навакольны свет. За час правядзення свята набыло агульнанацыянальны статус, стала значнай падзеяй у культурным жыцці краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў сталіцы, але і па ўсѐй рэспубліцы.
У кожнай бібліятэцы раёна да Дня беларускага пісьменства ладзяцца мерапрыемствы. Вядзецца праца па вышуку літаратурных талентаў раёна, праводзяцца сустрэчы са знакамітымі літаратарамі. Хочацца адзначыць, што ўсе бібліятэкі раёна папоўніліся
ў гэтым годзе сацыяльна значнай літаратурай. Знаёмству з беларускімі аўтарамі надаецца вялікая ўвага.Будзем марыць пра тое, што Ляхавіччына калісьці таксама стане цэнтрам Дня
беларускага пісьменства.
Я люблю сваю родную мову
І яе мілагучны напеў,
Чую дзіўныя, шчырыя словы,
Што знаёмы паэт уваспеў…

Ларыса ГЛЕБ, бібліятэкар Падлескай СБ.