Вернасць традыцыям і гатоўнасць да інавацый. За бягучую пяцігодку сістэма адукацыі Ляхавіччыны мае нямала дасягненняў і поспехаў

Начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Марыя САРАКАВІК:

– Якасная адукацыя і стварэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей дзяцей, удасканаленне выхаваўчага працэсу, арганізацыя дапрофільнай падрыхтоўкі і работа па прафарыентацыі, павышэнне ўзроўнюпрафесійнай кампетэнтнасці педагога, умацаванне ўзаемасувязі школыз бацькамі – асноўныя задачы, якія вырашаюць педкалектывы ўстаноў раёна.

Урокі, перапынкі, хатняе заданне, пазакласныя і спартыўныя мерапрыемствы – нязменныя складнікі школьнага жыцця любой навучальнай установы. Аднак, нягледзячы на агульнасць многіх пазіцый, у кожнай школы свае напрацоўкі і інавацыі як у вучэбным, так і ў выхаваўчым працэсе. За бягучую пяцігодку сістэма адукацыі Ляхавіччыны мае нямала дасягненняў і поспехаў, рэалізаваных праектаў.

Пра паспяховасць работы гавораць шматлікія перамогі ў разнастайных абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах. Вось толькі некаторыя з іх: «Энергамарафон» – 3-е месца  (Ліпская СШ імя А. І. Малевіча), чэмпіянат «РобІн-2025» – дыплом III ступені (гімназія), «ПРАБеларусь» – дыплом I ступені (СШ № 2), «Лепшыя практыкі і метадычныя інструментарыі ў патрыятычным выхаванні» – дыплом III ступені (СШ № 1), рэспубліканскі конкурс работ даследчага характару навучэнцаў па вучэбных прадметах – дыплом II ступені і «Краязнаўцы Беларусі» – дыплом I ступені (гімназія), міжнародны конкурс «Старт інавацый» (Жарабковіцкая СШ імя М. Г. Мінкевіча) і іншыя.
З кожным годам расце прафесіяналізм ляхавіцкіх педагогаў. Адпаведна радуюць поспехамі сённяшнія пакаленні навучэнцаў. У 2025 годзе па выніках цэнтралізаванага экзамену два навучэнцы з
СШ № 2 і СШ № 1 атрымалі стабальны вынік, яшчэ па сто балаў па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ў скарбонцы навучэнцаў гімназіі і СШ № 2.
Нямала поспехаў і на рахунку ўстаноў дашкольнай адукацыі. Так, па выніках работы за 2022 год дзіцячы сад № 3 узнагароджаны Граматай Міністэрства адукацыі ў намінацыі «Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі». Русінавіцкі дзіцячы сад за высокія паказчыкі ў развіцці адукацыі па выніках 2024 года стаў уладальнікам дыплома ІІІ ступені галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама.

За кожным дасягненнем – вялікая праца педкалектываў. Не толькі даць вучням неабходныя веды па школьных прадметах, але і выхаваць сапраўднага патрыёта, гарманічную асобу – над гэтым плённа працуюць педагогі Ляхавіччыны. У 2023 годзе на базе
гімназіі створаны ваенна-патрыятычны клуб «Доблесць пакаленняў», у 2024-м на базе СШ № 2 – ваенна-патрыятычны клуб «Фарпост», СШ № 1 – «Фартэцыя», Начаўскай СШ – ваенна-патрыятычны атрад «Баграціён». З 2024 года ў гімназіі дзейнічае раённы цэнтр дапрызыўнай падрыхтоўкі для навучэнцаў Х-ХІ класаў гарадскіх устаноў адукацыі. З верасня 2023 года ў ЦДАДіМ дзейнічае
«Пакой бяспекі» для правядзення заняткаў з дзецьмі па фарміраванні асноў бяспекі жыццядзейнасці. Актыўна праводзіцца такая работа і ў дашкольных установах. Сёлета пачалі працаваць ваенна-патрыятычны клуб «Юны патрыёт» у дзіцячым садзе № 3, у дзіця-
чым садзе № 4 – абаронна-выратавальны клуб.

Установы адукацыі Ляхавіччыны – удзельнікі рэспубліканскага праекта «Сетка Школ міру ў Рэспубліцы Беларусь». У 2022 годзе статус школы міру прысвоены Жарабковіцкай СШ імя М. Г. Мінкевіча, у 2025 годзе – дзіцячаму саду № 1.

У прыярытэце і здароўе падрастаючага пакалення. З 2024 года Малагарадзішчанская СШ – удзельнік рэспубліканскага міжведамаснага праекта «Школа – тэрыторыя здароўя», а сёлета ў ліпені тут адкрыты раённы цэнтр нагляднай прафілактыкі.
Удасканальваецца і прафарыентацыйная работа ва ўстановах адукацыі – на гэта цяпер асаблівая ўвага. Пачынаючы з мінулага навучальнага года, у кожнай гарадской школе дзейнічаюць профільныя класы педагагічнай накіраванасці.

Дзяржаўны клопат – паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. За 2020–2025 гады за бюджэтныя сродкі зроблены капітальны рамонт цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, харчаблока СШ № 1, спартыўнай залы СШ № 2, даху гімназіі. Новае абсталяванне з’явілася ў 14 кабінетах хіміі, фізікі, біялогіі і працоўнага навучання, набыта 5 камп’ютарных класаў на 41 працоўнае месца. Пастаянна абнаўляецца аўтобусны парк: з 2020 года для падвозу дзяцей за кошт рэспубліканскага і абласнога бюджэтаў набыта 10 адзінак аўтатранспарту.

Дарэчы, у 2021 і 2024 гадах навучэнцы педагагічнай групы СШ № 2 станавіліся пераможцамі абласнога фестывалю педагагічных класаў. У 2024 годзе ў СШ № 2 адкрыты медыцынскі клас.
Сёлета ў гімназіі адбыўся першы выпуск інжынернага класа. Таксама дзейнічаюць групы аграрнай, ваенна-патрыятычнай накіраванасці.
Важна, што выпускнікі класаў ці груп прафесійнай накіраванасці маюць ільготы пры паступленні ў профільныя вышэйшыя навучальныя ўстановы. Сёлета з 10 выпускнікоў інжынернай групы
сем паступілі на інжынерныя спецыяльнасці, з 13 выпускнікоў педкласаў – пяць выбралі прафесію педагога, трое з васьмі выпускнікоў аграрнай групы вучацца ў аграрных ВНУ. Пяцёра з 18 выпускнікоў ваенна-патрыятычных груп паступілі на спецыяльнасці сістэмы бяспекі.

З 2024 года навучэнцы Х-ХІ класаў школ раёна ў межах працоўнага навучання атрымліваюць прафесіі садавод, агароднінавод, кладаўшчык, рабочы зялёнага будаўніцтва на базе Ляхавіцкага аграрнага каледжа. Запатрабаванымі ў школьнікаў і іх бацькоў сталі кірмашы мэтавай падрыхтоўкі з удзелам прадпрыемстваў і арганізацый, устаноў сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі. Усё гэта – клопат пра заўтрашні дзень школьнікаў і краіны.

Галіна КАНЬКО.