З узнагародай. Хто з працаўнікоў Ляхавіччыны адзначаны ўзнагародамі

За шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай галіны ўзнагароджаны:
Граматай Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – жывёлавод ААТ «Жарабковічы» Наталля ГЛАЗУНОВА; галоўны ветэрынарны ўрач СВК «Ляхавіцкі» Уладзімір ГАРАХОВІЧ; аператар машыннага даення СУП «Ліпнянка» Іна ГРАЧЫХА; загадчык падраздзялення малочнатаварнай фермы «Галаўнінцы» ЗАТ «Белпрампрыбор» Міхаіл ЛІСТРАТОЎСКІ; аператар машыннага даення ААТ «Шлях новы» Іна ТУМАШ;

Ганаровай граматай раённага Савета дэпутатаў – жывёлавод ААТ «Шлях новы» Ірына БУЙКЕВІЧ; ветэрынарны ўрач – гінеколаг ААТ «Жарабковічы» Аляксандр ГРЭСЬ; вядучы заатэхнік ААТ «Шлях новы» Ірына КАМІНСКАЯ; аператар па штучным асемяненні жывёлы ААТ «Нача» Генадзій МАНЬКО; вядучы ветэрынарны ўрач дыягнастычнай лабараторыі Ляхавіцкай райветстанцыі Алеся ТУРОВІЧ;

Падзячным пісьмом Ляхавіцкага раённага выканаўчага камітэта – жывёлавод ААТ «Жарабковічы» Кацярына БУРАК; жывёлавод ААТ «Шлях новы» Вольга ЛЕТА; заатэхнік-селекцыянер ААТ «Нача»
Іра ЛУК’ЯНАВА; ветэрынарны фельчар аграпрамысловага комплексу аг. Востраў ЗТАА «Белдан» Ганна ЧАЙКОЎСКАЯ; заатэхнік племянной станцыі па Ляхавіцкім раёне РУП «Брэстплемпрадпрыемства» Мікалай ШЫНГЕЛЬ;

Падзячным пісьмом раённага Савета дэпутатаў – жывёлавод СВК «Ляхавіцкі» Генадзій ГОРБІК; заатэхнік-селекцыянер ААТ «Жарабковічы» Ірына ГРЭСЬ; аператар машыннага даення ЗАТ «Белпрампрыбор» Жанна ПІЛІПЧЫК; ветэрынарны ўрач ААТ «Шлях новы» Віктар РУСАКЕВІЧ; аператар машыннага даення
СУП «Белазем’е» Ядвіга САВАНЧУК.