На завулку сонечна. А асфальт мокры. «ЛВ» разбіраўся ў сітуацыі

У сацыяльныя сеткі «ЛВ» звярнулася жыхарка райцэнтра з просьбай разабрацца ў праблеме. Працяглы час па завулку Піянерскім з калодзежа цячэ вада. Маўляў, прыязджалі спецыялісты, нешта зрабілі, але сітуацыя зноў паўтарылася. Гарадскія вуліцы і завулкі знаходзяцца на балансе КУШВП ЖКГ «Ляхавіцкая ЖКГ». Таму за растлумачэннямі «ЛВ» звярнуўся ў камунгас.

– Так, работнікі нашай арганізацыі выязджалі на завулак Піянерскі, праблемы былі ліквідаваны. Аднак, праз пэўны час паўтарыліся. Як высветлілі нашы спецыялісты, неабходна правесці больш аб’ёмныя рамонтныя работы, каб поўнасцю зняць пытанне. У бліжэйшы час пастараемся карэнным чынам выправіць сітуацыю, – запэўніў дырэктар камунгаса Андрэй Чайкоўскі.

