У спартакіядзе «Брэсцкая лыжня-2019» у ляхавіцкага лыжніка бронза. Віншуем!

У суботу 26 студзеня адбылася абласная зімовая спартакіяда «Брэсцкая лыжня-2019». У стартах, якія праходзілі на базе Дзяржаўнай спецыялізаванай вучэбна-спартыўнай установы «Брэсцкі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву па веславанні», прынялі ўдзел эстафетныя каманды работнікаў выканаўчых і распарадчых органаў улады, мацнейшыя ў сваіх узроставых катэгорыях лыжнікі з гарадоў і раёнаў Брэстчыны. Сярод удзельнікаў  — «эстафетчыкі» і лыжнікі-індывідуалы з Ляхавіцкага раёна. 

Найбольш паспяховым з ляхавічан стаў  Яўгеній Коктыш, які працуе 
загадчыкам рамонтных майстэрняў ААТ «Шлях новы» : у спаборніцтве лыжнікаў (узростам да 25 гадоў) ён стаў бронзавым прызёрам. Віншуем! 

Іван Каваленка

Фота аўтара.